Позняк: Освобождение Полины Шарендо-Панасюк — это громкое свидетельство о готовности к переговорам с Евросоюзом
-
08.02.2025Калi гэты пенсiянер ужо супакоiцца? Так непрыемна бацычь яго прозвiшча ў стужцы навiн.. Упэўнены, што ў большасцi адэкватных чытачоў - тое ж самае..
-
08.02.2025цікава, што раней (да 20-га) НН досыць рэдка ўзгадвала Пазняка... а тут, як паперла
-
08.02.2025Юзiк, разумны аргументуе фактамі, а дурань эмоцыямі ці чапляецца да знешнасці
-
08.02.2025Юзiк, Зянон разумней за цябе і табе схожых
-
08.02.2025Юзiк, Зянон Пазьняк супакоіцца, калі на волю выйдуць усе палітвязні, калі Лукашэнка страціць уладу, калі кіраваць краінай пачнуць нацыянальна-арвентаваныя беларусы, а не тыя, у якіх "мудрая Масква".
А вы ўжо супакоіліся? Вас усё ўстраівае? -
08.02.2025Трамп, Лукашэнка і Пазняк. Тры палітыка галактычнага маштабу. У адной палаце з Напалеонам.
-
08.02.2025Дзяжурны санітар, многие считают, что они возвращают мир в реальность.
-
08.02.2025Дзяжурны санітар, а хто "палітыкі галактычнага маштабу. У адной палаце з Напалеонам"? Ціханоўская? Вячорка? Лябедзька?
-
08.02.2025Мы с тэрарыстамі перамоў не вядзем! Ідзіце...ўслед руzzкаму караблю.
-
08.02.2025Еўрасаюз, а вось Украіна пастаянна вядзе перамовы з тэрарыстамі, па пытанні вызвалення сваіх ваеннапалонных. Нават здолела вызваліць сваіх палонных азоўцаў, якія абаранялі Марыупаль і для якіх Расея рыхтавала цэлы паказальны суд. І нават па вызваленні камандзіра Азова палкоўніка Дзяніса Пракапенкі Украіна вяла перамовы з тэрарыстамі.
І тэрарысты яго аддалі Украіне! -
08.02.2025"старых" палітвязняў адпусцілі і набіраюць новых. пра гэта з'едліва некалі бондарава пісала, быццам "старыя" палітвязні самі просяць пасадзіць іх "паддзельнікаў" каб была справядліваць і усе патроху адседзелі. Тут патрэбен жорсткі ультыматум у стылі Трампа. А пакуль заходнія краіны здзекуюцца са звычайных беларусаў - дзіця на экскурсію не пусцілі на АЭС, або мытнік на мяжы зачыніць сабе вакенца і тры гадзіны не пускае машыны
-
08.02.2025Януш, дзіця, хіба што рускае на АЭС не пусцілі. Ты паблытаў метадычкі. Гэтая - для Бранскай вобласці.
-
08.02.2025Она вышла по окончании срока, а не по помилованию. Матчасть изучил бы. Или то, что не накинули снова 411-ю, - это и есть готовность к переговорам?
-
08.02.2025менавіта так. і так яна адседзела ў 2 разы больш. што можа нават да лукавых дайшло, наколькі гэта занадта
-
08.02.2025счетовод, Полине два раза накидывали срок, лукашисты могли так издеваться и дальше над ней.
-
08.02.2025Зянон Станіслававіч, дзякуй за вызваленне Паліны! Тысячаразова б'ем чалом! Ганьба офісу-Кабінету! Далоў заходнія санкцыі
-
08.02.2025«Мне давялося звяртацца асабіста з пасланнем да Аляксандра Лукашэнкі
...
праз фэйсбук ?
...
Пазняк (нездарма ён веруючы) пэўна мніць сябе богам ) бо ў веруючых як? усё, што добрае адбываецца - гэта ад бога (у выпадку з Пазняком - дзякуючы Пазняку)), а ўсё бЛАГое - ад ЛУКАвага -
08.02.2025Зянон як заўжды мае рацыю. Закладнікаў трэба вызваляць. Нехта наіўны спадзяецца гэта санкцыямі зрабіць якія дзіравыя. А для закладнікаў кожны дзень гэта страта здароўя. Тым хто за працяг санкцый даць бы самім пасядзець ў засценках гадоў так 5 каб зразумелі што кожны дзень адчуваюць палітвязні.
-
08.02.2025Палітвязень, санкцыі маюць мэтай не вызваленьне закладнікаў - а нішчэньне эканомікі краінаў агрэсараў вайны.
Гэта толькі ў маразматычных мазгах гэб’я і Зені санкцыі і палітычныя сустракаюцца. -
08.02.2025Нацык, хто і з якой мэтай хоча знішчыць эканоміку Беларусі? (Лукашэнка, як мы бачым, як сядзеў на троне, так і сядзіць, санкцыі на яго ўладу не ўплываюць.)
-
08.02.202521 век проходит под знаком торговли людьми !!!
Это же - ЗОЛОТАЯ ЖИЛА для лукашенко, отлавливай на улице, сади, по надуманным и придуманным предлогам, а потом зарабатывай миллиарды долларов, торгуя посаженными.
И весь этот УЖАС 21 века называй переговорным процессом и позитивными сигналами. -
08.02.2025ЗОЛОТАЯ ЖИЛА лукашенко, народец - нефть для лукашенко....
-
08.02.2025ЗОЛОТАЯ ЖИЛА лукашенко, у чым праблема не знімаць санкцыі за парушэнне Лукашэнкам дамоўленасцяў? Вызваліў палітвязняў - якую-небудзь эканамічную санкцыю зняць. Іх жа цэлая куча накладзеная. Не выконвае дамоўленасці - не здымаць, ці накласці новыя.
Ніхто не кажа, што трэба спачатку зняць абсалютна ўсе санкцыі, а толькі потым чакаць, ці выканае Лукашэнка ўмовы.
Наадварот: спачатку Лукашэнка выконвае ўмовы, потым здымаецца якая-небудзь санкцыя. Асабліва тая, якая заганяе беларусаў у Расею. Напрыклад, з Белавія. Каб беларусы не былі вымушаныя лятаць за мяжу не праз Расею, як сёння (кормячы расейскія авіякампаніі). -
08.02.2025новая нефть, угу, а заслуженные и главные нефтяники - швед, карпенков, кочанова и лукашенко ?
-
08.02.2025Правілы торгу, санкцыі не могуць быць у прынцыпе зьнятыя ў абмен на закладнікаў. Яны ж мэтавыя і прычына для ніх былі не закладнікі.
-
08.02.2025Наша Святлана ў Мюнхене ўжо займаецца гэтым пытаннем, пакуль вы тут мелеце!
-
08.02.2025Да Пуціна звяртацца трэба было. Лука-ка тут не прычом.
-
08.02.2025дзякуй Пазняку !
-
08.02.2025Сумна, здаецца Пазьняк сапсуе сваю рэпутацыю, зганьбіцца ды перакрэсьле сваю папярэднюю працу. Шкада.
-
08.02.2025Бацька Мінтай, Пазьняк "сапсуе пытанне" тым, што заклікае вызваліць палітвязняў? Сур'ёзна?
-
08.02.2025Спадар Пазняк яшчэ лічыць што на "Белоруссию" ЕЗ глядзіць як на самастойную краіну, і санкцыі зніме за палітвязняў? Ну такое сабе... Зараз зняць санкцыі з БССР гэта тое ж што зняць з Імперыі. Да ўжо і не вельмі трэба ЕЗ бо дадаюць санкцыі супраць таго ад чаго жадаюць зняць залежнасць. А палітвязні ў гэтым выпадку ўжо нават не на трэцім месцы. Выбачайце калі зняў ружовыя акуляры.
-
08.02.2025когда же этот адвокат Гауляйтера успокоится?
"громкое свидетельство" - это когда перестанут сажать новых.
это как первый шаг.
как второй шаг - активнее отпускать остальных.
только так с ним будет о чем говорить.
и кстати, у Европы в предмете разговора политзаключенные где-то на третьем месте. поэтому это "громкое свидетельство" вообще на самом деле тихим шёпотом, не более того. Полина тоже не "пуп земли" при всем уважении. -
08.02.20251) Паліна выйшла па заканчэнні трэцяга тэрміна .
2 ) Эканамічныя санкцыі ўвялі за самалёт, арганізаваны штурм імігрантамі межаў ЭЗ і за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны а не за палітычных зняволеных. -
08.02.2025так. Захад рэагуе на то, што складае пагрозу для яго, а палітвязні - гэта ну... унутраная справа - лічаць яны
-
08.02.2025Андрусь , то бок калі Сьвятлана Ціханоўская, Павел Латушка і Наталля Радзіна заклікаюць ціснуць на рэжым і ўзмацніць санкцыі, яны дакладна ведаюць, што санкцыі ўводзяцца не за палітвязняў, а за ўсё тое, што вы пералічылі і такім чынам санкцыі ніяк не звязаныя з унутранымі рэпрэсіямі?
І іх зняццё не паўплывае на рэпрэсіўную машыну? -
08.02.2025Пытанне , яны грошы просяць на палітвязняў. але чаму Паліне ўчора збіралі грошы з беларусаў? дзе тыя грошы, што выдаткоўвае ЕЗ?
-
08.02.2025іншае, харошае пытанне. Далучаюся.
-
08.02.2025Зянон хочет перамовы. Дайце сказать Зянону! Почему вы не даёте Зянону говорить? Зянон, говори! Хотел переговоров - переговаривай. Что ты хотел сказать, Зянон?
-
08.02.2025Раньше Позняку походу денег режим не предлагал, потому что проблем с оппозицией у не было.
Ничем другим очевидное лоббирование потребностей режима я объяснить не могу.
Позняк в 90-х слился при первой опасности, а теперь продался за 30 серебреников. -
08.02.2025Mike, калі здымуць санкцыі з Белавія, гэта "патрэбнасці рэжыма"? А не патрэбнасці простых беларусаў? Якія зараз вымушаныя лятаць на расейскіх самалётах і праз Расею? Тым самым яшчэ і свае грошы Расеі аддаюць за білеты.
А вы забыліся, што расейскія аэрапорты перыядычна зачыняюцца з-за атак дронаў і беларусам проста не тое што доўга і дорага ляцець з перасадкай праз Расею, але і смяртэльна небяспечна.
Да таго ж Расея і сама збівае пасажырскія самалёты на сваёй тэрыторыі. Апошні прыклад - збіты Расеяй азербайджанскі пасажырскі самалёт.
Наконт Лукашэнкі - ён карыстаецца асабістым авіятранспартам, а ўся яго сям'я лятае на прыватных самалётах. -
08.02.2025Зянон Станіслававіч, вы апынуліся недзе ў 2005 і там застаўся. Тады даўно даўно веўся гэты гандаль закладнікамі. Але тады не было вайны, крыкаў ад сіпатага пра ядзерны ўдар па Эўропе, і справы Рыка Крыгера.
Не думае ЭЗ ці Нямеччына ні пра якія перамовы, не марыць, не спадзяецца і нават не сочыць. Стаўкі такія высокія, што размова ідзе толькі пра ўзмацненьне санкцыяў.
Ні ты ні сіпаты нават размовы ці якой канцерэнцыі не атрымаеце на тэму зьняцьця санкцыяў.
У рамках рускай прапаганды ствараецца ўражаньне што Нямеччына сьпіць і бачыць як бы гэта купіць рускі танны газ і беларускі калій - на самой справе нічога гэтага няма.
Таму і размовы пра санкцыі і іх зьняцьце пры кожным выхадзе з турмы - сімуляцыя дзейнасьці.
Займіцеся нечым іншым, калі вы вольныя ў сваім выбары. Ці сігналы Эўропе пра санкцыі пасылаць зараз ваша задача ад рэжыма? - Эўропа вас не чуе. -
08.02.2025Немец, пра палітыку Нямеччыны ў дачыненні да Беларусі, Польшчы добра распавёў Пётр Кульпа.
Калі коратка: то ва ўяўленні Германіі ніякай незалежнай Беларусі быць не павінна. Павінна быць пустое месца, праз якое Германія і Расея будуць гандляваць паміж сабой.
Ніякага Інтэрмарыюму не павінна быць. Бо з ім давядзецца лічыцца, улічваць інтарэсы народаў Інтэрмарыюма. -
08.02.2025Тор бэнд сідзяць. Рэйкавыя партызаны сідзяць. Прыкра чытаць такое. Як змаліўся дзед.
А колькі новых у вязніцы панахапалі, тое дзед не раскажа?