Комментарии к статье

Почему белорусские СМИ пишут о добровольцах столько, сколько пишут

  • Назіральнік
    02.02.2025
    Лексіка Міколы Бугая: "выкаціў прэтэнзію", "выдумка", "перабольшванне", "намер украінцаў дыктаваць", "фармат вечнага «пошуку ворагаў», "разбуральны", "BalaganOFF не задумваўся, бо мысліць ва ўкраінскай парадыгме", "дзеля клікаў".
  • Спадар
    02.02.2025
    Назіральнік , уласна кажучы, у чым праблема? Гэта маты, нецэнзуршчына, абразы ці што?

    Каштоўнасць вашага пералічэння гэтакая ж, як бы вы палічы коскі з крокамі. Можа лепей не словы лічыць, а сэнс намагацца зразумець?
  • Спадар - ЗАКЛІК ДА ВАЯРОЎ!
    02.02.2025
    Сумна, калі беларусы, нацыянальна арыентаваныя байцы, паміраюць на ЧУЖОЙ вайне. Гэта вайна Расіі пры ўдзеле Лукашэнкі супраць Украіны - ці ёсць у гэтай звязцы слова Беларусь? Так, беларусы ідэйна на баку Украіны, падтрымліваюць як могуць і дапамагаюць шмат у чым (рэйкавыя партызаны, Полк Каліноўскага, мноства збораў і мн. інш.), але дзе была тая Украіна, калі трэба было санкцыі ў 2020-ым уводзіць? Чаму першым прэзідэнтам, з якім сустрэлася Ціханоўская, быў не сусед Зяленскі, а заходнееўрапеец Макрон? Чаму сёння куча перашкод як тым жа добраахвотнікам (гл. кейс Верамейчыка), так і ў легалізацыі простых беларусаў з антываеннымі і праўкраінскімі поглядамі ва Украіне (гл. кейс Ляўчук)?

    Праўда горкая, але ёй трэба глядзець у вочы. Трэба рыхтавацца да вызвалення Беларусі, а не паміраць за вызваленне Украіны. За вызваленне Украіны потым ніхто беларусам нават дзякуй не скажа - колькі ж ужо прыгладаў было (узгадайце, колькі беларусаў загінула на Майдане, а колькі ўкраінцаў затрымалі ў 2020-ым у Беларусі?). Аргумент пра "досвед у рэальных умовах" заканчваецца на статыстыцы загінулых "з досведам" ваяроў. Вечная памяць ім, але пара пераарыентоўвацца і думаць аб будучым нашай краіны. Беражыце сябе!

    Пара гэта разумець. Жыве Беларусь!
  • Назіральнік
    02.02.2025
    Спадар, ну давайце пра сэнс. Па кожным пункце. Пункт 1. "выкаціў прэтэнзію".
    Ваш каментар. Тлумачце сэнс.
  • Ха-ха!
    02.02.2025
    Спадар, ў пазьнякоўцаў само слова бугай ўжо нецэнзуршчына.
  • Адказ відавочны
    02.02.2025
    Спадар, Украіна не такая дурная каб уводзіць санкцыі, якія заганяюць Беларусь у Расею і пераарыентуюць беларускія прадпрыемствы на ваенныя заказы Масквы.
    Чаму з Ціханоўскай не сустрэліся? Бо не трэба было ляпаць языком пра мудрага Пуціна. А мужу яе не трэба было трапляць у базу "Міратворцац" за паездкі ў акупаваны Крым.
  • Спадар
    02.02.2025
    Адказ відавочны , ну, сапраўды, відавочны))))

    Па санкцыях - ці правільна я вас разумею, што тады лагічней гандляваць з Лукашэнкам, каб ён за тыя грошы потым ракеты кідаў на ўкраінцаў і ўтрымліваў палітвязняў, у т.л. партызанаў? І чаму тады пасля 2022 яны паступова адумаліся і пачалі ўводзіць - ужо можна Беларусі і Расію? Л - логіка! Украіне фіялетава, куды якія санкцыі каго заганяюць. Яна абараняе толькі свае шкурныя інтарэсы. І мы павінны гэтак жа абараняць свае, беларускія інтарэсы. Хопіць лётаць у аблоках.

    Па Ціханоўскай - ну няхай, можа вы і правы па ёй. Толькі вось адно ўдакладненне тады: а нагадайце, а калі гэта была сустрэча, напрыклад, з Пазняком? Ці можа мы таксама нешта не ведаем і ён у базах Міратворца? Я магу з дзясятак прозвішчаў назваць тых, хто дакладна не ў Міратворцы і хто дакладна падтрымліваў/ае Украіну з моманту анэксія Крыма. Ці былі сустрэчы і ці была падтрымка?

    Праўда горкая і непрыемная, але гэта - праўда. Украіна - не падтрымала Беларусь і беларусаў у 2020 годзе. І няма падстаў меркаваць, што падтрымае пры наступным вакне магчымасцяў. Для іх беларусы - сродак папаўнення рэзерваў. І зноў жа - хопіць лётаць у аблоках. У нас ёсць свая Радзіма, якую трэба вызваляць. Ці ў гэтым вы яшчэ таксама разлічваеце на дапамогу ўкраінцаў?
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, "з Лукашэнкам, каб ён за тыя грошы потым ракеты кідаў".
    Якія ракеты кідаў Лукашэнка? Нейкае абы што пішаце. Абы толькі Украіну абразіць, гатовыя на адкрытую хлусню.
    Лукашэнка прапусціў расейскія войскі на тэрыторыю Беларусі. Гэта факт. Расейскія войскі кідалі ракеты на Украіну. Гэта факт.
    Але сам Лукашэнка нічога не кідаў, тым больш за грошы Украіны.
    Яго галоўная роля - душыць беларускі народ.
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, нейкае абы што пішаце, што "Украіна не падтрымала".
    Украіна падтрымала беларускіх пратэстоўцаў. Тысячы беларусаў беглі ад рэжыму Лукашэнкі і ад рэпрэсій менавіта в Украіну. Украіна ўсіх прыняла. Нават калі беглі без дакументаў, праз балоты і лясы.
    Украінскія дэпутаты ўзнімалі бел-чырвона-белы сцяг у Вярхоўнай Радзе ў падтрымку беларускага народа.
    У той час, як сама Ціханоўская і яе тадышняе атачэнне (Цапкала, Калеснікава) былі з белымі браслетамі.
    І нават калі ў лістападзе 2020 Ціханоўская ў інтэрв'ю Эхо Москвы хваліла Пуціна за мудрасць, нікога з беларусаў, хто падтрымліваў Ціханоўскую не дэпартавалі з Украіны ні ў Беларусь, ні ў Расею.
  • Спадар
    02.02.2025
    Нейкае абы што , вы перш чым мяне ў чымсьці абвінавачваць, лепей бы асвоілі першы курс любога эканомфака. Армія і абарона - галіны, якія фінансуюцца з бюджэта. Памежнікі - тое ж. Бюджэт краіны папаўняецца за кошт падаткаў, у тым ліку ад прадпрыемстваў, у тым ліку ад замежнага гандлю і г.д. Калі ўкраінцы гандлююць з рэжымам Лукашэнкі, то рэжым атрымлівае прыбытак, які таксама папаўняе той самы бюджэт. З гэтага бюджэта (гл. пачатак паведамлення) фінансуецца ў т.л. сфера абароны. Лукашэнка - прапусціў расіян. Лукашэнка - размясціў расіян. Лукашэнка - даў загад лячыць расіян (гл. рускія ў Мазыры). Ракеты самі па сабе не лётаюць, ён даў магчымасць расіянам карыстацца сістэмай абароны Беларусі.

    Не займайцеся спекуляцыяй, калі ласка. Мы вядзем прыстойную дыскусію. Бо калі разважаць па вашай логіцы ("сам Лукашэнка нічога не кідаў"), то і Пуцін тут не пры чым - хіба дзесьці бачылі, каб ён сваімі рукамі запускаў ракеты? Гэта спекуляцыя і вельмі танная.

    Калі будзеце дасылаць Лукашэнку кветкі з удзячнасцю за дапамогу Украіне, калі ласка, хаця б не пішыце, што гэта ад імя беларускага народа. А то гледзячы вашыя паведамленне, складваецца адчуванне, што вы ўжо распісваеце ручку для ўдзячнасці
  • Спадар
    02.02.2025
    Нейкае абы што , падтрымала беларускіх пратэстоўцаў - такога я яшчэ не чытаў)) Па складанасці легалізацыі палітуцекачоў з Беларусі Украіна была адной з самых складаных. Людзям прасцей было ехаць у Польшчу і Літву, чым ехаць ва Украіну. Ідзем далей - блакіроўка рахункаў тых беларусаў, якія легалізаваліся ва Украіне - нармалёва? Гаворка менавіта пра палітуцекачоў. Ну і яшчэ раз вяртаю вас да кейса Ляўчук.

    Наконт бчб у Вярхоўнай радзе - шаноўны, калі вы лічыце, што падтрымка павінна мець характар вывешвання сцяга ў парламенце, дык няма пытанняў. У мяне ж такая ж пазіцыя: Полк Каліноўскага - расфармаваць, а падтрымку Украіны абмежаваць вывешваннем украінскага сцяга ў Каардынацыйнай Радзе. Калі для вас гэта прымальны ўзровень падтрымкі, то можам разыходзіцца, мы знайшлі агульны кансэнсус. Бо за тое, як Украіна "дапамагала" беларусам, і сцяга ў КР зашмат будзе.

    Што тычыцца апеляцыі на Эха Масквы. Ну вось тут вы зусім ужо перайшлі межы прыстойнасці, шаноўны. Хто ў 2020 займаўся агітацыяй для Лукашэнкі? Хто з ім рабіў самае доўгае кампліментарнае інтэрв'ю? Украінец Гардон. Нядаўна рабіла інтэрв'ю - украінка Падчанка. "Обманываться рад" Лукашэнку заўсёды быў Савік Шустэр. За кошт гэтых дабрадзееў у Лукашэнкі рэйтынг ва Украіне быў вышэйшым, чым у Беларусі. Вы будзеце нешта пра Эха Масквы пісаць? Ці Ціханоўская павінна была аддзячыць украінцам за такую старанную працу на карысць Лукашэнкі?
  • Спадар
    02.02.2025
    Нейкае абы што , ну і яшчэ раз паўтару сваё пытанне.

    2014 - Міхась Жызнеўскі, абаронца Майдану і першы загінулы.
    2014 - яшчэ адзін загінулы беларус на Майдане Якаў Зайко.
    2016 - забойства беларуса Шарамета ў Кіеве.
    2021 - смерць пры невысветленных абставінах Васіля Шышова, кіраўніка Беларускага дома (у тэму аб тым, як беларусам дапамагалі ўладкавацца ва Украіне).
    2014-2022 - дзясяткі, калі не сотні беларускіх добраахвотнікаў.

    І гэта толькі тое, што я ўспомніў зходу.

    Колькі ўкраінцаў страцілі свабоду за дапамогу братам-беларусам? Колькі вялікая 40-мільённая Украіна дапамагала "невялікай" 9-мільённай Беларусі? І цяпер - нашы хлопцы гінуць за іх абарону?
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, яшчэ адна ваша маніпуляцыя. Ніхто не блакаваў рахункі беларусаў у 2020 годзе.
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, Наконт бел-чырвона-белага сцяга у Вярхоўнай радзе - гэта падтрымка пратэстуючых супраць рэжыму беларусаў на самым вышэйшым дзяржаўным узроўні.
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, яшчэ адна ваша маніпуляцыя - з палком Каліноўскага. У Беларусі ў 2020м не было ўзброенага супраціву, які магла б падтрымаць Украіна.
    Наадварот, актывістаў, якія спрабавалі ладзіць хоць нейкі адпор узброенам амапу хаця б камянямі, самі пратэстоўцы называлі "правакатарамі", а бывала што і самі здавалі ў лапы міліцыі.
    Што тут была павінна падтрымаць Украіна, калі самі беларусы не гатовы былі да такога рода супраціву?
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, Што тычыцца кампліментарных выказванняў Ціханоўскай на Эхо Москвы на адрас "мудрага Пуціна" і за саюзны парламент, на мой погляд, тут ужо саветчыкі Ціханоўскай перайшлі межы прыстойнасці, бо не яна ж сама такое прыдумала. Яна ў палітыцы не разбіралася, казала тое, што ёй падказвалі іншыя, з яе атачэння.
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, Украіна - адзіная краіна, якая пагадзілася прыняць нашых хлопцаў на вайсковае навучанне і дала ў рукі зброю, каб навучыліся страляць. Усё бясплатна, за кошт Украіны. Каб абучаныя вайсковай справе беларусы маглі стварыць вызвольную армію.
    Больш ні адна краіна гэтага не зрабіла для беларусаў.
    Кожны беларус мае магчымасць прайсці вайсковы вышкал ва Украіне і пры гэтым не мае прымусу абавязкова ісці ваяваць.
  • Мудрая М.
    03.02.2025
    Спадар, у Беларусі не было майдану. Калі б быў, то прыехалі б і дапамаглі.
    Ну і лідары 2020га пастараліся са сваімі прамаскоўскімі выказваннямі. Украінцы такім дапамагаць не будуць.
    Нагадаю, што майдан ва Украіне быў праеўрапейскі.
  • Ну-ну
    02.02.2025
    Мікола Бугай фактычна абвінавачвае тых, хто распавядае пра каліноўцаў, што яны "ствараюць рызыкі для добраахвотнікаў, іх родных, а таксама для кола людзей, якое ім дапамагае".
  • Ну-ну
    02.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ну-ну
    02.02.2025
    Ну-ну.
  • спіс публікацый за апошні тыдзень
    02.02.2025
    З 10 артыкулаў толькі два можна сказаць што асвятляць дзейнасць беларускіх дабраахвотнікаў і валанцёраў.
    (Без рэквізітаў).
  • Саня, мы за тебя и за ПКК!
    02.02.2025
    Саня, держись! Тобой плотно занялся Микола Бугай.
  • Вероятный
    02.02.2025
    Саня, мы за тебя и за ПКК!, скоро его обвинят в сотрудничестве с Позняком.
  • Ініцыятыва Закон Лахвіча
    02.02.2025
    Ініцыятыва каліноўца Аляксандра Наўковіча Лахвіча па ўвядзенні тэрміна "гібрыдная акупацыя" і вызнанні Беларусі акупаванай, прэзентацыя ініцыятывы ў Каардынацыйнай Радзе, праца калектыву беларусаў над дакументам, - нуль публікацый.
  • Беларус
    02.02.2025
    Ініцыятыва Закон Лахвіча, Аб гэтым і гаворка. Нацыянальная медыяпрастора не асьвятляе і не генеруе прабеларускую павестку, а прасоўвае і абслугоўвае пралукашэнкаўскія падзеі. Большасць выяў відэанавін незалежных медыя - гэта лукашэнкаўскі лыч на ўвесь экран. Ці ягоных халуёў. І спрэс тэксты: "лука - тое, лука - сёе". Задача ж наадварот - фармаваць і прасоўваць бачаньне Беларусі без хунты, што хунта - гэта каштоўнасна ўвогуле не беларуская з'ява.

    Дарэчы, аб выніках галасаваньня наконт пастановы "аб гібрыднай акупацыі" спадара Лахвіча (якая з'яўляецца першай (!) за 4,5 гады спробай сфармуляваць беларускі нацыянальны погляд на бягучы стан і падзеі ў Беларусі) - нічога няма і на ўласна канале КР.
  • Вітаўт
    02.02.2025
    Нажаль, у апошні час навіны з палка тычацца выключна загінулых беларускіх даабрахвотнікаў. Наколькі дарэчна на гэтым фоне журналістам прыязджаць на месца і распавядаць напрыклад пра быт ваяроў - вялікае пытанне. А калі яшчэ уздымаць на месцы нявырашаныя праблемы з легалізацыяй, рэабілітацыяй і карупцыяй, якія па сутнасці з'яўляюцца камянём ва ўкраінскі бок - тут увогуле ў выніку магчыма атрымаць бан ад украінскіх уладаў.
    І трэба быць шчырымі: можна бясконца (хай і цалкам слушна) разважаць пра адвакацыйную ролю беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне, але калі праз амаль што тры гады паўнавартаснай вайны беларускія добраахвотнікі ваююць і гінуць ва Ўкраіне выключна ў баях супраць расейцаў, але адначасова нават тэма іхнага набліжэння да беларускай мяжы (ня кажучы ўжо аб падрыхтоўцы імі беларускага супраціву) з'яўляецца табу - у астатніх беларусаў узнікае лагічнае пытанне: навошта і што далей? Раней ігнараванне гэтага пытання матывавалася нежаданнем украінскага боку "правакаваць" несамастойнага Лукашэнку на паўторны напад з беларускай тэрыторыі. Супрацьстаянне Ўкраіны і Лукашэнкі даўно ператварылася ў нейкі дзіцячы садок з узаемнымі абразамі і прыніжэннямі, далей за якія справа не ідзе. Тым часам ў паветры ўжо моцна вітае пах хуткага замарожвання вайны, якое дакладна не абяцае нічога добрага для зменаў у Беларусі.
    У мяне заўсёды ўзнікаюць паралелі з дэ Голем і дзейнасцю ягонай "Вольнай Францыі" да моманту D-day ў 1944. Ён ня толькі вяшчаў па радыё для аўдыторыі на радзіме, але пры падтрымцы англічан там таксама дзейнічала французскае падполле. То бок французаў на зямлі натхнялі ня толькі словы надзеі, але і магчымасць рабіць справы, што ўсімі дасяжнымі шляхамі падтрымлівалася з іншага берагу Ла-Манша. І дакладна ніхто не пужаўся "правакаваць" Гітлера на новы напад на Брытанскія выспы пасля траўня 1940.
  • :/
    02.02.2025
    [Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней. Пакуль пераключыце, калi ласка, уручную ўверсе сайта]
  • ://
    02.02.2025
    настройваем... мяне вы ўсё больш расстройваеце
  • Lol
    02.02.2025
    Мікола Бугай, сімвал беларускіх СМІ.
  • бабруйчанін
    02.02.2025
    Згодзен..але
    Аляксандру сапраўды баліць за дабраахвртнікаў з Беларусі
    Ён дагэтуль ні зусім зразумел як дзейнічают " ворганы" рБеларусь
    Чаму той жа " мутны" Вірус без перашкод дзейнічае вяшчае " па рускі") в Украіне ) Шмат іньшага Куды падзелася Аленушка менавіта ??Зьехала і дзесці у Беластоку у добразычлівых шчырых беларусаў знайшла ..прытулак..Ці далей ..
  • Вірусы-менавіты
    02.02.2025
    бабруйчанін , Аленушка менавіта збірае на пахаванне журналіста Вадзіма Доўнара, які памёр ад хваробы печані і даўно ўжо пахаваны іншымі людзьмі.
    Вірус нават апублікаваў гнеўны пост: маўляў, як пасмелі пахаваць, яна ж яшчэ грошы не назбірала.
  • барадзед
    02.02.2025
    многа словаў а па факце 5 артыкулаў пра загінулых, 3 пра фотку - гэта фармат таблоіда
    два добрых артыкулаў, такое бывае мо раз на тры месяцы
    ніводнага пашыранага збора тут не памятаю
  • Васіль
    02.02.2025
    А чаму балаганаў за 3 гады вайны ні разу не узгадаў пра лэнд-ліз і пра тых, хто выступаў супраць яго і казаў "Байдэн даёт большэ чэм нужно"? Чаму ўвогуле балаганаў не на фронце? Такі змагар!
  • Паша
    02.02.2025
    Васіль, а ты чаму?
  • Балаболу
    02.02.2025
    Бугай, давай пра Пазняка
  • Вадя
    02.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    02.02.2025
    "Бо мы, СМІ, жывём доўга, а таму і гуляем удоўгую, а не дзеля клікаў". - Аж слёзы ад мілаты ледзь не накаціліся. Спадар Бугай, а вы загалоўкі ды апісаньні пад вашымі відэанавінамі ў ютубе даўно чыталі? А ў Еўрарадыё ці Маланкі? Там 2/3 пра луку і ягоны лыч на ўсіх фота! Гэта, вядома, не дзеля клікаў канешне, а на 100-гадовую гісторыю разлічаны... Ну-ну. Пра лукацэнтрычную тэрміналогію нават не кажу.
  • Сапраўды
    02.02.2025
    Беларус, аж меней чытаць стаў НН з-за гэтага. Колькі можна жыць павесткай лукашні? Нават калі гэта на траўмах збірае клікі і прагляды.
  • Беларус
    02.02.2025
    Сапраўды, "Меней чытаць" - гэта вельмі мякка сказана. Адпіска ўжо амаль ад усяго, ад чаго толькі можна было. А стаўленьне да ўсёй гэтай суполкі - недзе каля азаронка. Называць у нашыя часы, падчас вайны, хунту што захапіла ўладу "афіцыйным Менскам", а ейных служак "беларускімі міністрамі" - без перабольшваньня злачынства і грамадзянская здрада. Бо блыіае акупанта з акупаванай ім краінай. У часы, калі якраз ад трапнага падзелу беларускага ад лукашысцкага наўпрост залежыць будучыня.
  • Беларус
    02.02.2025
    Не Мікола, няма рацыі ў вашых словах. Чым апраўдвацца, лепей бы сапраўды зрабілі асобную рубрыку ці раздзел пра Каліноўцаў, каб кожны мог пачытаць і пры жаданні дапамагчы (толькі трэба тлумачыць як гэта можна зрабіць бяспечна). Калі вы ўжо назваліся “Бастыёнам Беларушчыны”, то варта рабіць на ўсе 100%, а то і 200%, а не лічыць артыкулы на пальцах двух рук.

    Ад аўтара. Беларус, ад стварэння асобнай рубрыкі колькасць праглядаў ці рэакцый не павялічваецца.

    Гэты артыкул пра тое, што трэба быць сумленным у тым, што пішаш. Балаганаў сказаў, што беларускія СМІ за месяц зрабілі адну-дзве навіны. Я паказаў фактамі, што не адну-дзве, а 30-40.

    "Наша Ніва" не "назвалася", а заўсёды была "Нашай Нівай".
  • Беларус
    02.02.2025
    Беларус, эх Мікола, на розных “планетах” мы. Не лайкі і рэакцыі трэба лічыць, а зрабіць асобную рубрыку каб лёгка і зручна можна было знайсці ўсе артыкулы пра Каліноўцаў, адным клікам мышкі ўверсе на назве рубрыкі. Вы нават зрабілі асобную рубрыку пад “Выбары-2025”, няўжо “Каліноўцы” сваімі жыццямі не заслугоўваюць аналагічнай? Дадайце і замацуйце там лінкі на афіцыйныя акаўнты і бот Палку Каліноўскага, афіцыйныя рэквізіты як наўпрост ім дапамагчы бяспечным чынам. Бо зараз столькі фэйкавых ботаў, акаўнтаў, напісаўшы куды, людзей проста кідаюць за краты, а так можа хоць у вас чалавек пабачыць іх сапраўдныя спасылкі. Лёс кожнага беларуса варты.

    Па-другое, размова не пра назву “Нашу Ніва”, а пра ваш слоган “Бастыён Беларушчыны”. Калі абралі такую місію - місію бастыёна, то рабіце на ўсе 100%, адукоўвайце людзей, каб яны ведалі хто такія Каліноўцы, падтрымлівайце нашых Ваяроў, бо акрамя нас, Беларусаў, гэта нікому не патрэбна.
  • Насмяшылі
    02.02.2025
    Ад аўтара, дзве публікацыі пра ахоўніка Лукашэнкі = "навіны пра беларускіх дабраахвотнікаў"?
  • Цьвік
    02.02.2025
    Беларусы бачаць, як украінская дзяржава адносіцца да беларусаў. Таму і менш цікавасьці у нас.
  • Лол
    02.02.2025
    Цьвік, Украіна бачыць, як беларускія СМІ адносяцца да добраахвотнікаў, таму і менш цікавасці да іх. Як вам такая логіка, Цвік ?
  • Беларус
    02.02.2025
    Цьвік, украінская дзяржава ў стане вайны, а беларусы розныя ёсць, па розныя бакі фронту, тыя, хто супраць крамля, да іх стаўленне нармалёвае, а да іншых не.
    Спытайце ў беларускіх ваяроў, якія жывуць ва Украіне, яны вам гэта пацвердзяць. Бо вашае ныццё з Варшавы ўжо надакучыла, седзячы ў Варшаве вы быццам бы лепей ведаеце што адбыввецца ў Кіеве. Таму перад тым як чарговы раз пісаць, спытайце ў тых беларусаў, хто жыве ва Украіне, а там тысячы беларусаў дагэтуль жывуць.
    Любая краіна ў такой сітуацыі, калі на яе тэрыторыю нападаюць з суседняй краіны, як гэта было ў 2022 годзе калі расійскія танкі іншлі на Кіеў з беларускай зямлі, спачатку не будзе разбірацца хто харошы, а хто дрэнны, у такой крытычнай сітуацыі, уведзеныя санкцыі і стаўленне ўкраінскай дзяржавы будзе біць па ўсіх.
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Цьвік, "Беларусы бачаць, як украінская дзяржава адносіцца да беларусаў. Таму і менш цікавасьці у нас". Дзе логіка?
    Калі ёсць праблемы стаўлення ўкраінскай дзяржавы да беларусаў, то чаму ў вас з-за гэтага меньш цікавасці да беларусаў? Якія ва Украіне. Гэта ж нашы людзі - беларусы.
  • Вопрос
    02.02.2025
    Лол, т.е. официальный контракт с ЗСУ(который заключают все добровольцы) не в счёт? Украина не готова исполнять свои обязанности перед этими людьми?
  • Цвік
    02.02.2025
    Лол, позна, вывады зроблены. Рэанімаваць не атрымаецца.
  • Ответ
    02.02.2025
    Беларус, в Варшаве и Кракове живёт столько украинцев, причем призывного возраста и русскоязычных, что возникает вопрос, кому Украина нужна больше?

    И да, тех кто не уважает себя, никто другой уважать не будет. Белорусы, вечно, готовы оправдывать собственную дискриминацию. А можа так i трэба?
  • Беларус
    02.02.2025
    Ответ, а чым вы лепей за тых рускамоўных украінцаў, якія збеглі ў Кракаў ці Варшаву?
  • Цвік
    02.02.2025
    Беларус, што Украіна радзіма украінцаў, а не беларусаў. Беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне ваююць і не ныюць, як збіральшчыкі халявы тут. А многа украінцаў уцякло і дзеці багатых украінцаў не ваююць, як і расійскіх багатых.
  • Беларус
    02.02.2025
    Цвік, многія беларусы, прынамсі некалькі сотняў тысяч, таксама ўцяклі з Беларусі нават без ванйы. Але ў мяне пытанне не да іх, а да тых, хто сам уцёк з Беларусі ў Варшаву, але чамусьці тут у каментарах папракае такіх жа самых украінцаў, якія таксама з’беглі. Чым яны лепей за іх?
  • Цьвік
    03.02.2025
    Беларус, беларусы уцякалі ад тэрору дзяржавы не маючы ніякай арганізацыі супраціву. А украінцы уцяклі каб не загінуць баронячы сваю дзяржаву. Украінская дзяржава не атакавала сваіх грамадзян.
  • Беларус
    03.02.2025
    Цьвік, як па мне так абое рабое, беларусы не арганізавалі супраціву і збеглі, не жадаючы змагаццца цаной свайго жыцця супраць крамлёўскай дыктатуры, тое ж самае зрабілі і тыя ўкраінцы, якія таксама збеглі не жадаючы змагацца супраць крамлёўскай агрэсіі. Зноў жа паўтару, у меня няма ніякіх пытанняў да тых хто з'ехаў, у меня пытанні да тых, хто з'ехаў сам, але выказвае нейкія прэтэнзіі такім жа самым людзям, якія таксама з'ехалі з краіны. Гэта як мінімум крывадушка. Больш за тое, як бы прыкра гэта не гучала, лічу што цяпер пагроза беларускай дзяржаўнасці куды большая чым украінскай, нават нягледзячы на вайну. Бо за апошнія чатыры з паловай гады крамлёўскім рэжымам было знішчана ледзь не большасць пастулятаў беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці - ад беларускіх смі, культуры, мовы, адукацыі, і да войска - ражым зачысціў амаль усё.
  • Цьвік
    02.02.2025
    Скора перамір'е і гэта тэма схлопнецца. Таму камусьці хочаца пасьпець зарабіць на гэтым.
  • хто такі Мікола Бугай?
    02.02.2025
    адказвае Мікола Бугай.
    ...
    хто-хто?)
    ...
    "Украинские военнослужащие устранили российского летчика транспортно-боевого вертолета "Ми-35" майора Николая Бугая родом из Украины.
    Уехав из Черкасской области, Бугай окончил Сызранское высшее военное авиационное училище. Потом участвовал в войне в Сирии, а на родину вернулся в составе армии Путина, чтобы бомбить мирные города. "При возвращении обратно в Украину официально "денацифицирован" и "демилитаризован"", – резюмировал "Штирлиц". Родственники Бугая пишут в соцсетях, что он отправился воевать против Украины "по зову сердца", так как поддерживал политику Путина."
  • Перачытывайце
    02.02.2025
    Матка Боска, што гэта за лексіка блізкая жаргону? Гэта журналістыка ці блогерства? Трапны каментар пакінуў "Назіральнік".

    І яшчэ гэты пафас. Пра клікі увогуле без каментароў, прыгадываючы жоўтыя клікбэйтныя загалоўкі,у дадатак ідэйна налева апрацаваныя.
  • Нейкае абы што
    02.02.2025
    Спадар, Пуцін як раз такі "пры чым". Менавіта Пуцін аддаў публічны загад пачаць так званую "СВО" і "дэнацыфікацыю Украіны" і кіруе ўсім працэсам вайны.
    Загад расейскім войскам запускаць ракеты па Украіне аддаваў менавіта Пуцін. Не Лукашэнка. Лукашэнка не мае паўнамоцтваў кіраваць расейскім войскам.
    І не займайцеся спекуляцыяй з кветкамі, калі ласка.
  • Дзе самакрытыка
    02.02.2025
    "Сам фармат вечнага «пошуку ворагаў» разбуральны для грамадскай салідарнасці" - напісаў "ананімны" аўтар, які рэгулярна піша пра свайго ворага - Пазняка. У газеце, якая за ворагаў абрала сабе Маска і Трампа ды крытыкуе амаль кожнага з па-за Офісу Ціханоўскай.
  • Болэк
    02.02.2025
    Гэта рэмарка да паста "Спадар - ЗАКЛІК ДА ВАЯРОЎ!", пішу асобна.

    Хочаце паглядзець горкай праўдзе ў вочы? Дык вось яна: беларускаму грамадству не патрэбныя ўласныя добраахвотнікі і пасіянарыі. Яны чужародны яму. Аплакаць смерць, прывесці іх у якасці аргумента "беларусы нешта робяць", уключыць у спіс ахвяр - калі ласка. Стаць для іх апірышчам, крыніцай моцы, упэўненасці і веры - не.

    Тыкніце мяне ў тое месца беларускага дыскурсу, дзе ўсур'ёз абмяркоўваецца нейкае вызваленне Беларусі. Бясконцае чаканне на канапе "окнаў магчымасцяў" - бачу, яшчэ адныя курсы мовазнаўства і гісторыі (на грошы usaid) - бачу, спадзяванні на адлігу і "нацыянальны дыялог" з лукашыстамі - бачу. А вызвалення нешта не бачу. Затое памятаю, як на пачатку вайны у добраахвотнікаў кідаліся "хунтай" і "трансукраінцамі", калі яны толькі абмяркоўвалі заход на Беларусь.

    Вам сумна, што беларусы паміраюць на чужой вайне? Прабачце, а хто ў гэтым вінаваты? Самі ваяры (некаторыя з іх дарэчы дзесяцігоддзі прысвяцілі беларушчыне)? Можа Ўкраіна? Актыўнай фазе хутка будзе тры гады, пяць год беларускай рэвалюцыі. Дзе хоць нейкая альтэрнатыва ад тых, каму сумна? Мёртванароджанае паспалітае рушанне ці харугвы? Ну, вось.

    Сам факт неразумення і непрымання таго, чаму людзі свядома выбіраюць Украіну, сведчыць аб прорве ў мысленні паміж імі і вамі.

    Перастаньце быць балотам, адкіньце млявасць і абыякавасць да жыцця, пакажыце гатоўнасць да барацьбы, а не яе імітацыю, і вашыя добраахвотнікі пацягнуцца за вамі.
  • Б
    02.02.2025
    Болэк, 💯💯💯💯💯
  • Беларус
    02.02.2025
    Болэк, "Вам сумна, што беларусы паміраюць на чужой вайне? Прабачце, а хто ў гэтым вінаваты?" - Абсалютна ўсе нашыя краіны-суседкі зацята ды актыўна супраць стварэньня беларускай нацыянальнай вызвольнай арміі на іхніх тэрыторыях. Украіна ў тым ліку - яна адхіліла як мінімум тры гэткія спробы. Беларускі ваенна-палітычны праэкт - гэта табу ў нашых суседзяў.Нават з рэабілітацый ды дапамогай былым дабраахвотнікам сарэс праблемы - Украіне яны ўжо не цікавыя, а для Захаду - гэта "вайсковы трэк" (Захад жа - ружовыя поні, яны супраць вайны і ўсяго што з ёй звязана). Вось хто вінаваты. Наратывы нашых дэмсіл - таксама адсюль.

    А Беларусы сваю частку ўжо зрабілі. І валам пайдуць дабраахвотнікамі - але толькі ў беларускае вызвольнае войска. А не ў праэкты, мэта якіх - толькі скарыстаць наш рэсурс, нічога не дыючы ўзамен, нават надзеі.
  • Мх
    02.02.2025
    Паспрабую адказаць і Балаганаву.
    1. Вашыя платформы такія як напрыклад ICTV таксама наскрозь прасякнуты вайной? Не. Там ёсць і серыялы, і нейкія гульнявыя шоў. Пры тым, што так, вам "прылятае" шмат чаго ад расейцаў. Таксама і беларусы, дзякуючы Нашай Ніве спрабуюць жыць хоць некім падабенствам на беларускамоўнае жыццё. Знаходзячыся ў Беларусі, гэта амаль што квэст, бо ўсё расеізаванае.
    2. Перыядычныя заклікі розных "дзеячоў" з Украіны, маўляў беларусам трэба аддаць Гомель, Брэст, Мазыр, Бабруйск, таксама не спрыяюць нармальным стасункам беларусаў з Украінай. А таксама стаўленне да беларусаў у самой у Украіне з 2022 года ( гл. кейс Ляўчук, калі яе, я так разумею, патэнцыйна гатовыя абмяняць ці нават дэпартаваць з Украіны, не зважаючы на тое, што ёй у Беларусі пагражае турма). Астатняе ўжо напісана іншымі каментатарамі.
  • Карціна маслам!
    03.02.2025
    Здзіўляе апантанасць, з якой беларусаў абавязваюць запісацца ва УСУ замест грамадзянаў Украіны.
    Нібыта трыста ці пяцьсот беларусаў абавязаны замяніць мільёны украінскіх ухілянтаў.

    Так ўжо трэба камусьці, каб усе беларускія героі ваявалі і загінулі дзесьці далёка-далёка пад Бахмутам ці на берагах Чорнага мора.

    Каму гэта трэба?
    КАМУ ВЫГАДНА ?
    Пытанне рытарычнае, бо адказ відавочны.

    Таму і патрабуюць толькі рэкламных артыкулаў пра ПКК.
    " запісвайцеся ў ПКК !!! "
    А крытычныя артыкулы, пра праблемы ў Палку, недапушчальныя.
  • Карціна маслам!
    03.02.2025
    І ў той жа час грамадзяне Беларусі праціўнікі лукашэнкаўскага рэжыму капітальна дыскрымінаваныя ва Украіне, абрабаваныя дзяржавай на грошы і пазбаўленыя легалізацыі.

    Таму не здзіўляе прынцыповая нязгода Украіны з утварэннем беларускіх вайсковых адзінак здольных дзейнічаць самастойна.
    Тут арубілі на карані ўсе ініцыятывы беларусаў.
    "Уступайце толькі ў ПКК, да Кіта-Ваніша!"

    Дарэчы Польша, нібыта, спыніла работу вярбовачных пунктаў ў ПКК.
    Ці не? Добра не ведаю, патлумачце, каму лепш вядома.
  • Адчуйце розніцу
    03.02.2025
    Карціна маслам! , за гэта скажыце "дзякуй" тым беларускім палітыкам, якія актыўна прасоўвалі на міжнародных сустрэчах тэзіс, што "Беларусь - краіна-суагрэсар", калі з Беларусі ляцелі расейскія ракеты.

    У той час, як Зянон Пазьняк тлумачыў, што трэба дабівацца статусу акупаванай краіны.

    Стаўленне да ахвяраў акупацыі - гэта адно, а стаўленне да суагрэсараў зусім іншае.

    Акупаваны народ можа прасіць дапамогі ў дэакупацыі сваёй краіны.
    Суагрэсару ніхто не дазволіць стварыць войска за мяжой.
  • Карціна маслам!
    03.02.2025
    Адчуйце розніцу, чаму ж Пазьняк не дабіваўся "статусу акупаванай краіны"?
    І кім акупаваная, дарэчы?
    Прэзідэнтам гарантам беларускай дзяржаўнасці?
    Акупант-Гарант, гэта перл. Лаўроў адпачывае.
    Пазьняк можа толькі падпяваць прапагандзе дзяржавы суагрэсара.
    І такога блазна яшчэ пашукаць.

    Ну і далей такія ж самыя пытанні на ўзроўні дурдома:
    Розніцу паміж дзяржавай суагрэсарам і грамадзянамі, што змагаюцца з суагрэсарам разумець можаце?

    Ва Украіны з гэтым разуменнем праблем не было і няма: грамадзяне, што змагаюцца з акупацыяй Беларусі - гэта персоны нон-грата, а з рэжымам - суагрэсарам на чале з "Акупантам-Гарантам" мусі-пусі.
  • Адчуйце розніцу
    03.02.2025
    Карціна маслам! , чаму ж Пазьняк не дабіваўся "статусу акупаванай краіны"? Дабіваўся. Законапраект аб вызнанні Беларусі акупаванай краінай краінай ляжыць у Вярхоўнай Радзе.
    Кім акупаваная Беларусь можаце здагадацца па мове, якую навязвае краіна-акупант. Лукашэнка гэта прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі.
    "Акупант-Гарант, гэта ваш перл, вы яго выдумалі, вам за яго і адказваць.
    Астатнія вашы пытанні "на ўзроўні дурдома" і вашу хлусню на адрас Украіны не бачу сэнсу каментаваць.
  • Адчуйце розніцу
    03.02.2025
    Карціна маслам! , Розніцу паміж дзяржавай суагрэсарам і грамадзянамі, што змагаюцца з суагрэсарам Украіна цудоўна разумее.
    Грамадзяне Беларусі што змагаюцца з суагрэсарам, гэта беларускія дабраахвотнікі. Напрыклад, Каліноўцы.
  • Адчуйце розніцу
    03.02.2025
    Карціна маслам! , ваш бязглузды апошні абзац вы таксама хочаце, каб пракаментавалі?

    Адкажыце тады, хто ў вас "грамадзяне, што змагаюцца з акупацыяй Беларусі", каго вы маеце на ўвазе? Вы ж адмаўляеце акупацыю.
    "з рэжымам - суагрэсарам на чале з "Акупантам-Гарантам" мусі-пусі" - гэтую бздуру вы таксама хочаце, каб пракаментавалі?
  • Карціна маслам!
    03.02.2025
    Адчуйце розніцу,
    1) а чаму ж не хочаце каментаваць "хлусню"?
    Чаму ж не хочаце праясьніць дзе хлусня і што не так?
    Вы не хочаце гаварыць на гэтую тэму бо гэта не хлусня, а праўда.

    Замарожванне рахункаў беларусаў, адмова ў дакументах , безпадстаўны прэсінг.. Ўсё мае быць і ўжо кпторы год мэтанакіравана робіцца ўкраінскай дзяржавай.
    Беларусы, што шукалі прытулку і прынеслі салідарнасць і дапамогу аказаліся персонамі нон-грата, нават удзельнікі ПКК.
    Дык які дурны туды цяпер палезе?

    2) вось вы кажаце, што "Лукашэнка прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі", а Пазьняк, ваш геній, кажа што Лукашэнка гарант беларускай дзяржаўнасці.
    Маскоўская акупацыйная адміністрацыя гарантуе беларускую дзяржаўнасць?
    Відавочна, што гэта альбо дурдом, альбо крамлёўская метадычка.
    Дакладней 2 у 1: метадычка з дурдома.

    3) ну і дзе там Пазьняк што дабіваўся? Што дабіўся?
    Факс адправіў у ВР? Ўсё?
    Ну, малайца... Ці атрымаў хоць адказ ? )))
    Не забыўся ім напісаць, што без Лукашэнкі, які Гарант-Акупант, ўсё рухне?
    Здольны толькі на іншых плявузгаць стары нарцыс-зайздроснік, а сам нічога не можа. Каша ў галаве.
  • Адчуйце розніцу
    03.02.2025
    Карціна маслам! , тое, што "Лукашэнка прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі", кажа Зянон Пазьняк.
    Калі вы гэтага не бачыце, тотав сляпы.
    Лукашэнка метадычна знішчае беларускую нацыю. Пачаў адразу з выкідання са школаў беларускіх падручнікаў і забароны на вышэйшую адукацыю на беларускай мове. Зараз ужо фізічна знішчае беларускіх патрыётаў у турмах (Ашурак, Пушкін, Клімовіч і іншыя), і шляхам знішчэння здароўя у турмах, ад чаго людзі паміраюць праз год-два пасля выхаду з турмы. Гэта генацыд.

    Наконт "захавання дзяржаўнасці". Лукашэнка першым чынам падпісаў Саюзную дамову з Расеяй (з Ельцыным). То бок ад самага пачатку свайго кіравання ён крок за крокам знішчаў незалежнасць Беларусі. Бо хацеў стварэння новага СССР і пераехаць у Маскву і кіраваць гэтым СССРам.
    Але расейцы сцямілі, які ў яго намер, і заблакавалі гэтую магчымасць. З тых пор Лукашэнка зразумеў, што кіраўнічае крэсла ў Крамлі яму не свеціць, і адзіная тэрыторыя, дзе ён можа мець уладу, гэта тэрыторыя Беларусі.
    З таго часу ён учапіўся ў гэты кавалак зямлі.

    Ён выконвае ўсё, што трэба Маскве, па дагаварняку, што Масква дазваляе яму далей займаць пасаду прэзідэнта.
    Калі ў 2020м Масква вырашыла яго замяніць на іншага кандыдата, Бабарыку.

    Лукашэнка спужаўся, што страціць уладу, што Масква зрабіла стаўку на іншага чалавека і пасадзіў Бабарыку ў турму. Убраў свайго канкурэнта. І абяцаў Маскве рабіць тое, што ёй трэба.

    Маскве было трэба, каб тэрыторыя Беларусі была зачышчаная ад любога супраціву перад уводам войскаў для нападу на Украіну.
  • Адчуйце розніцу
    03.02.2025
    Карціна маслам! , Пазьняк дабіўся таго, каб у Вярхоўнай Радзе быў зарэгістраваны законапраект аб вызнанні Беларусі акупаванай дзяржавай.

    Але ёсць і супрацьлеглыя сілы, якія дабіліся рэгістрацыі супрацьлеглага дакумента: аб вызнанні Беларусі суагрэсарам.

    Пакуль што ніводны законапраект не прыняты. То бок пакуль што ва Украіне няма такой адназначнай пазіцыі наконт Беларусі, каб абраць першы, ці другі варыянт і рэалізаваць яго заканадаўча.
  • Карціна маслам!
    04.02.2025
    Адчуйце розніцу, столькі правільных словаў пра ўсім вядомае...
    )))
    І навошта?
    Вам не ўдасца замыліць чарговую бздуру Пазьняка пра "Лукашэнку гаранта дзяржаўнасці".
    Пазьняк выдаў гэта ад душы, пранікнёна, і яшчэ паразважаў, што нікога іншага і быць не можа.
    Неблагая падрыхтоўка да электаральнага "Надо!"
    ))
  • Карціна маслам!
    04.02.2025
    Слоў ў вас сапраўды шмат, таму адкажу агулам:

    1) ПКК ніколі і ні разу не змагаецца з дзяржавай суагрэсарам.
    Ні ў 20-м годзе, ні пасля.
    Шмат абяцаў, але не.
    Шмат сабраў данатаў пад гэтую святую ідэю, але не і не.
    Ваюе далёка ад Беларусі, дзе і гінуць беларускія героі - далёка ад Беларусі і яе непасрэдных праблемаў.
    Акупацыйная адміністрацыя Гаранта можа спаць спакойна.

    2) Ад таго, што вы не хочаце нешта каментаваць, праблемы беларусаў ва Украіне не вырашыліся.
    Падымаліся 100 разоў, але не вырашаюцца, таму што свядомая мэтанакіраваная палітыка.

    Тыя ж самыя каліноўцы не маюць ні грамадзянства , ні абароны і ў любы час могуць быць выкінутыя з Украіны і злітыя беларускаму КГБ, як Верамейчык.
    З дапамогай былога камандавання таго ж ПКК, які вы рэклямуеце.

    Паказальна, што нават той жа Балаганаў, які думае што ён спец па Беларусі, і бярэцца рабіць заўвагі беларусам, сам абсалютна не ў тэме.

    3) Вы просіце тут спіс тысячаў людзей хто змагаецца з беларускім рэжымам.
    Хм....
    Кволая спроба саскочыць з тэмы рэкламы ПКК, з якой і пачалася нашая размова.

    Дарэчы, папрасіце гэтв спіс ў Балаганава: ён блогер, мае час ды эфір. Будзе цікава, што ён ведае пра беларусаў і Беларусь.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць