Я б адну постаць не ставіў бы. Павінны быць пастамент са знакавымі і выбітнымі прадстаўнікамі розных эпох, якія ўвасабляюць у сабе Беларусь. Тут могуць быць: Еўфрасіння Полацкая, Вітаўт, Скарына, Тарашкевіч, Касцюшка, Быкаў.
r a d a r
30.01.2025
Tutejšy, Навошта гэты вiнегрэт , дзе вы такое бачылi у сьвеце? Мiнск вялiкi i для гэтых асоб што вы пералiчылi знойдзецца адмысловае месца , Хачу далаць штоПомнiк Скарыне Лукашэнка схавау за бiблiятэку , бо бiблiтэка ужо сама па сабе помнiк архiтэктуры такiсякi але адметнасьць
M
30.01.2025
r a d a r, Гара Рашмар, помнік Мініну і Пажарскаму
Tutejšy
30.01.2025
r a d a r, да чаго тут свет? Мы кажам пра Беларусь
r a d a r
31.01.2025
Tutejšy , Падтрымаю тольк iадну iдэю калi Помнiкi Ленiна , Сталiна ,Калiнiна ,Дзяржынскага i iнш. будуць звезены у адно месца у парк iмя Таталiтарызму i Генацыду беларускага народа
Так, але…
30.01.2025
Антон Луцкевіч, годная асоба. Безумоўна, помнік яму належыцца, але пытанне ці там? Ці абавязкова трэба там ставіць іншы замест проста знесці Леніна.
Але яшчэ трэба быць рэалістамі, колькі беларусаў ведае пра Луцкевіча, а колькі з’яўляецца аматарамі СССР і Расіі, нават сярод праціўнікаў Лукашэнкі.
Так што пакуль што фантазіі.
Знаёмы матыў
30.01.2025
Цікава, у Гурневіча як у Марзалюка акцэнт на дзяржаву. Толькі першы ўвесць час заплюшчвае вочы, якая спецыфіка гэтай (бела)рускай дзяржавы, што атрымалася.
селюк
30.01.2025
лукашэначке, каму ж яшчо....
1
30.01.2025
Няхай там лепш аднойчы стаіць помнік таму, хто здолее зрынуць цяперашні рэжым і захавае магчымасць прыняць самім рашэнне скінуць нарэшце таго Леніна.
Апалон
30.01.2025
Прабачце, а абявязкова там трэба ставіць помнік? Калі абавязкова, то пастаўце беларускую версію статуі свабоды - гэта будзе бяспройгрышны варыянт.
Не зразумеў
30.01.2025
Апалон, цяпер рэжым ставіць у асноўным адны ноўнэйм статуі гуркам-бабрам-гарадавым-ліхтарам-парасонам-дажынкам-зубрам-ігд, якія не нясуць аніякага сэнсу, бо рэжыму патрэбна каб у людзей не было ні сваіх герояў, ні нацыянальнай памяці, а вы прапануеце дапоўніць гэты шэраг ды працягваць такі падыход?
а
30.01.2025
а Антон Астаповіч некалі адстойваў тут на НН сваё меркаванне, што менавіта гэты помнік Леніну трэба пакінуць, таму што ён досыць высокай мастацкай вартасці і стварае з Домам Ураду ўдалы ансамбль
я тады (гарачка) горача не пагадзілася з такой думкай. знесьці ўсіх ! леніных да чортавай мацеры ! а зараз... бадай з Антонам Астаповічам пагаджуся
ОМ
30.01.2025
а, зьнесьці - не наш метад. Усіх леніных зьвязем у крэпасьць, у музей таталітарызма. Роўненькімі шыхтамі.
ў
30.01.2025
ОМ, у т.зв. дВОРец независимости ?
а тое не ведаю, як яшчэ можна выкарыстоўваць гэту велічэзную пачварную халабуду ў нармальным жыцці
ОМ
30.01.2025
Мару ўбачыць постаці трох маладых прыгожых жанчын: адна сьціскае кулак, другая складае пальцамі сэрца, трэцяя робіць знак перамогі. А за імі разьліваецца мора беларускіх сьцягоў...
ну
30.01.2025
"адна сьціскае кулак," а ў кулаке сціскае $$$)
Ярусь
30.01.2025
Помнік там мусіць застацца, бо дом ураду гэта помнік архітэктуры і ён адразу быў запраектаваны з помнікам. На мой погляд там месца для Зянона Пазьняка - ён беларускі апостал і стваральнік сучаснай беларускай дзяржавы. Але у будучым. Доўгіх гадоў жыцця Пазьняку
Мх
30.01.2025
Ярусь, Шмат думаў над гэтым пытаннем, сапраўды, акрамя Зянона Пазняка кандыдатур я не бачу. Доўгіх яму гадоў, канешне.
тактак
31.01.2025
Мх, З аб'ёмам ленінісцкай нацыянальнай палітыкі ў руках, якой ён так захапляўся. Ну, каб захаваць пераемнасць
Рыгор
30.01.2025
Зразумела, што ніякага Леніна у Беларусі не павінна быць ўвогуле. Бо Ленін - гэта айцец крывавай расейскай дыктатуры бальшавікоў, якая здушыла спробы аднаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1920 і падмяніла яе ланцугом падпарадкаваных Маскве фальшывых марыянетачных квазідзяржаўных утварэнняў, а потым усё гэта непазбежна ператварылася ў савецкі таталітарызм. Але Ленін таксама двойчы дзяліў Беларусь дзеля утрымання чужынскай беларусам бальшавіцкай улады - у 1918 пад час Берасцейскага міру, а ў 1920 - пад час Рызкага міру. У стварэнні беларускай дзяржаўнасці прымалі удзел шматлікія беларусы. Нават у пачатку 90х гадоў працэс афармлення беларускай незалежнасці расцягнуўся на 1.5 гады, з-за чаго зараз вельмі цяжка высвятліць агульнапрызнаную дакладную дату ўтварэння беларускай незалежнасці. Таму я б не дадаваў перавагі нейкай адзінай асобе. З іншага боку, калі справа ідзе аб Доме Ўраду (які адначасова з'яўляецца месцам, у якім да свайго знішчэння з 1996 адбываліся пасяджэнні беларускага парламенту), то дарэчнымі на гэтым месцы сімваламі новай беларускай улады былі б неад'емныя сімвалы дэмакратыі - узаемапаважальная дыскусія і выніковая дамова як супрацьлегласць папулізму і шматгадовай асабістай дыктатуры. Бо менавіта папулізм, неузабаве ператвораны ў дыктатуру, скраў у беларусаў больш за 30 год паспяховага развіцця, дзеля якога Беларусь на пачатку 90х мела ўсе перадумовы. Выдатна памятаю, як Лукашэнка у сваім выступе 04.08.2020 спрабаваў апраўдаць уласную недамоваздольнасць і разгон ВС праз асуджэнне маладога беларускага парламентарызму 90х: - ...парламент погряз в бесконечных спорах... Ну а як гэта выкажа скульптар - няхай канкуруюць.
НН
30.01.2025
Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней. Пакуль пераключыце ўручную ўверсе сайта.
о
30.01.2025
Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней. Пакуль пераключыце ўручную ўверсе сайта.
Фу
30.01.2025
Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней. Пакуль пераключыце ўручную ўверсе сайта.
а настрой мне калі настроіце?
30.01.2025
без вашых прыказаў абыдуся
Проста жыхар
30.01.2025
Добрая прапанова. Яшчэ, як варыянт, помнік Кастусю Каліноўскаму з яго знакамітай цытатай на пастаменце: "Не народ для ўрада, а ўрад для народа".
рррр
30.01.2025
Проста жыхар, люта плюсую
бо
30.01.2025
так - лепшая ідэя. толькі Кастусь. мой любімы Кастусь
Апалон
30.01.2025
Каб мінімізаваць срачы і хутка вырашыць пытанне дэсаветызацыі, я прапаную ставіць абстрактныя сімвалы свабоды на месцах помнікаў леніну. І гэта трошкі не тая катэгорыя, што бабры і агуркі. А на новых пляцоўках няспешна і з грамадскім абмеркаваннем можна ствараць помнікі выбітным асобам, звязаным з Беларуссю.
а
30.01.2025
Апалон, абстрактныя? ну тады - леніна зноў прыбраць, але раму, на якую апіраецца, пакінуць. пустую рамку. як сімвал пустэчы, што запаўняла гэты будынак усе гэтыя гады. усе 1000 кабінетаў
але..
30.01.2025
"Сотні гадоў жывем мы тутака разам — на аднэй Зямлі — беларусы і літвіны, палякі і жыды. Нельга думаць, каб нам калі-небудзь давялося разысціся ў розныя бакі і рассяліцца." але жыды ўжо збольшага сышлі... паны таксама
Valentin
30.01.2025
Нармальна, Луцкевіч таксама лысы, крыху падрыхтаваць Ільіча і як быццам там Луцкевіч увесь час стаяў :)
Парковка на газоне.
30.01.2025
Колхознице с начесом и пролетарию в растянутых трениках. С символической дыркой в земле для вечного огня, пустыми бутылками, панельками, Еврооптами, все облепленное мухами. Кусок сала килограмм 10 можно еще под ноги покласть, и чарку рядом поставить. Про даляры и визу еще забыл.
дочка Максима Дизайнера
30.01.2025
мм.. Дизайнер, не сомневалась, что вы особо изысканный эстэт)
Янка
01.02.2025
Парковка на газоне., пра сала ўжо магчыма забыць - кошт на яго наблізіўся да 25 рублёў, а гадаваць свінняў у сялянскіх гаспадарках рэжым фактычна забараніў. Нібыта Афрыканская чума, а насамрэч - інтарэсы буйных свіннякомплексаў, вялікая колькасць якіх ужо належыць гаманцам рэжыма, арыентаваным на экспарт у Расею. Таму толькі варонка з "мяса птицы механической обвалки", толькі хардкор!
Петруха
30.01.2025
Успакойтесь клоуны. Благодаря Ленину у белоруссов впервые в истории паявилось своё гасударство БССР и паэтому этот памятник никагда никуда оттуда не денетца.
э
30.01.2025
Петруха, вы метеорит может хоть в этот раз постесняетесь умыкнуть, а? он же не абы когда и не абы где упал. а на Рождество и в Беларуси.
Мамкин историк
31.01.2025
Петруха, Вы хотели сказать - сборочный цех и крестьянско-пролетарскую залу, с коптящей в центре "столицы" литейкой. И это все еще в 2025-м году?Где никогда не вырастут зарплаты, потому готовых пахать за хлеб кэлхов еще на лет 100 припасено? Номер один алкаши в СССР с самой большой демографической ямой?Где все 30 лет независимости каждая баба, даже замужняя, мечтает мешкать в Варшаве?
Имя
30.01.2025
Абосранной корове
Только таки не иначе!
31.01.2025
Умке
.
31.01.2025
Монро
*Леў Сапега
31.01.2025
На маю асабістую думку — Леў Сапега. Дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ, лічы тагачасны прам‘ер міністр ВКЛ, палітычны і вайсковы дзеяч як ВКЛ, так і Рэчы Паспалітай, гетман, дыпламат, аўтар Трэцяга Статуту ВКЛ 1588 году, выдатнага юрыдычнага своду законаў свайго часу і які перажыў свой час. Наш зямляк. З нашага народу. Яму належаць словы „Не народ для Ураду, а Урад для народу”, якія павінны быць выбіты на помніку. І яшчэ цытаты Льва Сапегі: ”Ў прававой дзяржаве павінен кіраваць закон, а не асоба". ”Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім.” *** Што датычыцца дзеячаў культуры, літаратараў, паўстанцаў, шмат іншых то ўсе яны заслугоўваюць павагі, паганы, назваў вуліц, плошчаў, сквераў, музеяў і гд. Але што датычыцца плошчы дзе існуе Урад і Парламент Беларусі, асноўныя дзяржаўныя ворганы, плошчы на якой і каля якой існуюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, плошчы з якой адчыняецца Менск, то не магу назваць іншых больш светлых выбітных аўтарытэтных і гістарычных вядомых на ўвесь свет дзяржаўных дзеячаў з нашых продкаў чым Леў Сапега. Больш таго менавіта праз нашага земляка тых часоў мы чарговы раз падкрэслім і сваё права на нашу частку гісторыі ВКЛ і права на наш нацыянальны сімбаль Пагоню. А будучым дэпутатам і Кацлеру вольнай Беларусі належыць браць прымер з Льва Сапегі, раўняцца на мудрасць Статуту каб законы рабіць сумленна і на доўга, каб Урад працаваў для народу. Ды і для дыпламатаў і вайскоўцаў ёсць што узяць з гісторыі Льва Сапегі які паслядоўна годна і сумленна адстойваў інтарэсы нашай дзяржавы , абараняў нашу мову, нашы землі, нашу спадчыну, наш народ.
Я за
31.01.2025
Но белый конный памятник Кастусю Калиновскому на том же черном постаменте - с художественной т.зр. тоже было бы неплохо.
Галя
01.02.2025
Пагоню там паставіць! Будзе ідэальна!
Не галасі!
01.02.2025
Леніна некрафіла пранцаватага прыбраць і годзе.
Герб Пагоню вярнуць на сваё законнае месца, дзе была. Герб Пагоня па-над ўсім і ня трэба ўнізе аніякіх лакальных тэмаў.
Кому должен быть памятник перед Домом правительства вместо Ленина? Идея Гурневича
Але яшчэ трэба быць рэалістамі, колькі беларусаў ведае пра Луцкевіча, а колькі з’яўляецца аматарамі СССР і Расіі, нават сярод праціўнікаў Лукашэнкі.
Так што пакуль што фантазіі.
я тады (гарачка) горача не пагадзілася з такой думкай. знесьці ўсіх ! леніных да чортавай мацеры ! а зараз... бадай з Антонам Астаповічам пагаджуся
Усіх леніных зьвязем у крэпасьць, у музей таталітарызма.
Роўненькімі шыхтамі.
а тое не ведаю, як яшчэ можна выкарыстоўваць гэту велічэзную пачварную халабуду ў нармальным жыцці
а ў кулаке сціскае $$$)
У стварэнні беларускай дзяржаўнасці прымалі удзел шматлікія беларусы. Нават у пачатку 90х гадоў працэс афармлення беларускай незалежнасці расцягнуўся на 1.5 гады, з-за чаго зараз вельмі цяжка высвятліць агульнапрызнаную дакладную дату ўтварэння беларускай незалежнасці. Таму я б не дадаваў перавагі нейкай адзінай асобе.
З іншага боку, калі справа ідзе аб Доме Ўраду (які адначасова з'яўляецца месцам, у якім да свайго знішчэння з 1996 адбываліся пасяджэнні беларускага парламенту), то дарэчнымі на гэтым месцы сімваламі новай беларускай улады былі б неад'емныя сімвалы дэмакратыі - узаемапаважальная дыскусія і выніковая дамова як супрацьлегласць папулізму і шматгадовай асабістай дыктатуры. Бо менавіта папулізм, неузабаве ператвораны ў дыктатуру, скраў у беларусаў больш за 30 год паспяховага развіцця, дзеля якога Беларусь на пачатку 90х мела ўсе перадумовы. Выдатна памятаю, як Лукашэнка у сваім выступе 04.08.2020 спрабаваў апраўдаць уласную недамоваздольнасць і разгон ВС праз асуджэнне маладога беларускага парламентарызму 90х:
- ...парламент погряз в бесконечных спорах...
Ну а як гэта выкажа скульптар - няхай канкуруюць.
Яшчэ, як варыянт, помнік Кастусю Каліноўскаму з яго знакамітай цытатай на пастаменце: "Не народ для ўрада, а ўрад для народа".
але жыды ўжо збольшага сышлі... паны таксама
І яшчэ цытаты Льва Сапегі:
”Ў прававой дзяржаве павінен кіраваць закон, а не асоба".
”Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім.”
***
Што датычыцца дзеячаў культуры, літаратараў, паўстанцаў, шмат іншых то ўсе яны заслугоўваюць павагі, паганы, назваў вуліц, плошчаў, сквераў, музеяў і гд. Але што датычыцца плошчы дзе існуе Урад і Парламент Беларусі, асноўныя дзяржаўныя ворганы, плошчы на якой і каля якой існуюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, плошчы з якой адчыняецца Менск, то не магу назваць іншых больш светлых выбітных аўтарытэтных і гістарычных вядомых на ўвесь свет дзяржаўных дзеячаў з нашых продкаў чым Леў Сапега. Больш таго менавіта праз нашага земляка тых часоў мы чарговы раз падкрэслім і сваё права на нашу частку гісторыі ВКЛ і права на наш нацыянальны сімбаль Пагоню. А будучым дэпутатам і Кацлеру вольнай Беларусі належыць браць прымер з Льва Сапегі, раўняцца на мудрасць Статуту каб законы рабіць сумленна і на доўга, каб Урад працаваў для народу. Ды і для дыпламатаў і вайскоўцаў ёсць што узяць з гісторыі Льва Сапегі які паслядоўна годна і сумленна адстойваў інтарэсы нашай дзяржавы , абараняў нашу мову, нашы землі, нашу спадчыну, наш народ.
Герб Пагоню вярнуць на сваё законнае месца, дзе была.
Герб Пагоня па-над ўсім і ня трэба ўнізе аніякіх лакальных тэмаў.