Комментарии к статье

«Примите решение, кто я для вас». Калиновец почти год не может легализоваться в Литве

  • Света, ты дзе?
    18.12.2024
    Чаму побач з абаронцам Украіны ад расейскай агрэсіі няма Ціханоўскай, Вячоркі, Дабравольскага?
  • Вось тут
    18.12.2024
    Света, ты дзе?, яны таньчаць з Чынчынэлчэнэлам і спяваюць з хорам "Вольных беларусаў"!
    https://t.me/stranafund/11830
  • Вадзім
    18.12.2024
    Света, ты дзе?, А чаму цябе няма, канапны пастаноўшчык пытанняў?
  • БЧБ
    18.12.2024
    Вадзім, Яму ж міліёны эўра не выдаюць і кабінету міністраў ён не мае.
  • Беларус
    18.12.2024
    Малайчына, дзякуй вам Чалавеча, вы сапраўдны герой для вольных беларусаў! А для расійскага і лукашэнкаўскага рэжымаў, так, вы вораг. Магчыма і для Летувы таксама. Бо ў пералічаных на плакаце аж падгарае ад вольных і смелых беларусаў, якія ваююць пад сцягам Пагоні ў шэрагах Палка Кастуся Каліноўскага. І звярніце яшчэ ўвагу на тое, што як толькі Аляксандр распачаў пікет ля ўвахода ў будынак Дэпартамента міграцыі, то ледзь не адразу прыехала паліцыя. А калі розныя вандалы-правакатары (назавём іх пакуль так) апаганьваюць беларускія крамы, кавярні і іншыя ўстановы ў Вільні, то летувісцкая паліцыя гадамі не можа (не хоча) знайсці хто гэта робіць. Таму Аляксандр зрабіў сапраўлы годны плакат, падняўшы вострае пытанне адносна стаўлення і дзеянняў Летувы ў дачыненні да вольных беларусаў, якім летувіскі бок адмаўляе ў легалізацыі. Калі і Аляксандру адмовяць, то яе можна смела ставіць у адзін шэраг з расейскім і лукашысцкім рэжымам (як і на плакаце). Летувісам куды прасцей змагацца з беларусамі, чым з расеяй, куды дагэтуль ідуць фуры праз мяжу ЕС, уключаючы і летувісцкую.
  • Кацярына
    18.12.2024
    Беларус, вы добра напісалі, што няма чаго і дадаць. Дзякуй
  • U
    18.12.2024
    Беларус, Гэта фота і гэты плакат належыць размясціць на ўсіх сацыяльных старонках МЗС Літвы і іншых яе дзяржаўных органаў, а так сама на старонках ўсіх топ чыноўніках Эўразьвязу і на старонках ўсіх эўрапейскіх СМІ звярнуўшы ўвагу на становішча беларусаў у Літве і адносіны Літвы да беларусаў, ворагаў Масковіі, ворагаў злачыннага рэжыму Лукашэнкі.
    Вельмі спадзяюся што навіна трапіць на старонкі эўрапейскіх СМІ.
    А плакат вельмі кранальны. Вельмі коратка але ў кропку пра ўсю шматмесячную боль.
  • Y
    19.12.2024
    U, ну так давай, размещай! или просто балабонишь? кто это должен сделать?
  • Даллес
    18.12.2024
    Билл, у кремлевских всегда и во всем виновата Украина, даже в прорыве канализации в российском Мухосранске.
  • Джон Лофтус
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Виталь
    18.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вадзім
    18.12.2024
    Эх. Рамантыкі працягваюць падавацца на абарону дзе іхная рамантычная душа хоча, а не там дзе ім былі б радыя.
  • Жгiце, вольныя лiцвiны
    19.12.2024
    Вадзім, калi ў кожнай краiне, якая дала прытулак, уцекачы будуць заяўляць правы на яе назву ды сымбалi, то i галаву пакласцi незде стане. Асаблiва ў тых краiнах, што ў свой час пабралi волю, заплацiўшы пэўны кошт, а не мiфiчную кампенсацыю за савецкiя ўнёскi ды мiску з ланцугом. Вось уж дакладна з расеяй "адзiн народ", тыя ж паводзiны.
  • Афіцыйная назва
    19.12.2024
    Жгiце, вольныя лiцвiны, афіцыйная назва Ліетувы - Lietuva.
    Ніводзін беларус на яе прэтэндуе.
  • Парада
    18.12.2024
    З'язджай ты адтуль
  • Чытайце ўважліва
    18.12.2024
    Парада, дык літоўцы не даюць яму з'ехаць!
    "атрымаў адказ, што пакідаць межы Літвы яму нельга".
  • Рыгор
    18.12.2024
    Такі самы вораг, бо змагаешся за Літву(Беларусь). НН як звычайна не паблікуе такі камент.
  • жэўжык
    18.12.2024
    Рыгор, тут трэба разумець, што для літоўцаў Аляксандр Клачко - гэта не абаронца Літвы, а проста асоба з досведам баявых дзеянняў. І яны не хацелі б, каб такі чалавек жыў побач з імі. Літоўцы ж яго ва Украіну не пасылалі, таму фармальна ніякай адказнасці за яго не нясуць.
  • Жора
    18.12.2024
    жэўжык, так летувісы ледзь не кожны тыдзень заяўляюць што гатовяцца да супраціву з рф. А людзей якія маюць баявы досвед супраць рф выганяюць з краіны. Крывадушна неяк
  • имя нам Легион
    18.12.2024
    жэўжык, вот именно. Литовцы мирные люди. Боятся Путина. Боятся беларуских боевиков. Если приютят белорусских боевиков, боятся что Путин разозлится и нападет на них. Сидят тихо и видимо даже старого Лукашенко жевать готовы.
  • Меркаванне
    18.12.2024
    Жора, то няхай бы ўсе беларусы з'ехалі ў іншыя краіны, і там свае падаткі плацілі. А калі Расея нападзе, то зберагуць свае жыцці. А летувісы няхай тады самі абараняюць сваю краіну, без нас. Раз ім беларускія ваяры з баявым досведам не патрэбныя.
    Няхай летувісы вяртаюцца з лонданаў і самі сваю зямлю бароняць.
  • жэўжык
    19.12.2024
    Жора, адна справа нешта заяўляць, а і зусім іншая - штосьці сапраўды рабіць. Ніхто не рвецца ваяваць. Амерыканцы з немцамі таксама баяцца. Літоўцы збольшага спадзяюцца на НАТА. Як тут ужо згадалі іншыя, літоўцы бачаць у беларускіх добраахвотніках патэнцыйных "баевікоў". Літоўцы баяцца, што беларускія добраахвотнікі нібыта будуць дапамагаць расейцам. Для іх любы расейскамоўны беларус аўтаматычна выглядае хаўруснікам расейцаў. А расейскамоўных сярод беларускіх уцекачоў, на жаль, зашмат.
  • Жора
    19.12.2024
    жэўжык, “літоўцы бачаць у беларускіх добраахвотніках патэнцыйных "баевікоў".

    У меня тады пытанне да літоўцаў, у іх дакладна ўсё добра з логікай ды розумам? Беларускіх добраахвотнікі пайшлі на вайну каб знішчаць расійскіх акупантаў, а літоўцы думаюць, што пасля гэтага беларускія ваяры будуць працаваць на крэмль??
  • Хмм
    19.12.2024
    жэўжык, "Літоўцы баяцца, што беларускія добраахвотнікі нібыта будуць дапамагаць расейцам".

    Яны сапраўды лічаць, што беларускія дабраахвотнікі, якія ваявалі ў складзе ўзброеных сіл Украіны ў выпадку нападу Расеі на Летуву, нібыта будуць дапамагаць расейцам?

    Гэта ж проста шыза нейкая так думаць.

    "Для іх любы расейскамоўны беларус аўтаматычна выглядае хаўруснікам расейцаў".

    Дык Аляксандр Клачко беларускамоўны.

    Менавіта БЕЛАРУСКАМОЎНАМУ АБАРОНЦУ АД РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ Летува не дае легалізавацца ў Летуве, і адначасова не выпускае з тэрыторыі Летувы, каб ён атрымаў магчымасць легалізавацца ў іншай краіне (напрыклад у суседняй Польшчы).
  • жэўжык
    19.12.2024
    Жора, я не літовец, але іхняе стаўленне да любога беларуса відавочнае. Глядзіце суседнюю навіну "Літва забараніла грамадзянам Беларусі служыць у арміі". У выпадку нападу Расеі на Літву, ніводнаму з беларусаў зброю не давераць.
  • жэўжык
    20.12.2024
    Хмм, тое, што сам Аляксандр Клачко беларускамоўны нічога не мяняе. Літоўцы глядзяць на большасць беларусаў і робяць з гэтага свае высновы, нават калі гэтыя высновы няслушныя.
  • Цікава
    18.12.2024
    Малайчына, толькі навошта гэтая Літва. Палякі і толькі палякі нам сябры сапраўдныя, навошта вам гэтая руская мова калі ёсць мова і край так падобны да нашага
  • Жора
    18.12.2024
    Цікава, глядзіце не расшыбіце свой лоб молячыся на панскае сяброўства.
  • Kibol polski
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Язвительно
    18.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Eu
    19.12.2024
    На плакаце забыты (?) яшчэ адзін сцяг
  • Asilas Pozniakas
    19.12.2024
    Литве не нужны такие деятели с боевым опытом, Литва им ничем не обязана, как и Веремейчику.
  • Жора
    19.12.2024
    Asilas Pozniakas, А як жа падпісаныя міжнародныя канвенцыі? Ці ў Летуве таксама не да законаў?
  • Летува не Літва, Расея не Русь
    19.12.2024
    Asilas Pozniakas, Познякас не жадае растлумачыць, калі Пазнякі сталі Пазнякасамі? Як праходзіла летувізацыя на савецкіх штыках.
  • Хмм
    19.12.2024
    Asilas Pozniakas, а як абараняцца будзеце ад расейскай агрэсіі, не маючы баявога вопыту? Вам украінскія вайсковыя эксперты ўжо не раз тлумачылі, як дзейнічае Расея. Паглядзіце на той жа Марыупаль. За некалькі дзён горад пераўтвараецца ў руіны бамбёжкамі.
    Пакуль тое НАТА прачнецца, ад Вільнюса застануцца руіны.
    Дарма вы грэбліва ставіцеся да людзей, якія прайшлі вайну ва Украіне. Дарма.
  • Пытанне
    19.12.2024
    Asilas Pozniakas, рускую мову вы дзеля чаго вывучылі?
  • мимокрокодил
    19.12.2024
    Наивные как дети с такие вопросами, достаточно посмотреть на размер очереди из фур на границе РБ-Литва что бы понять кто у Литвы друг. Все бравые речи еврочиновников о "борьбе" с рашкой это эталонное лицемерие, на деле схематоз по покупке ресурсов идет полным ходом и в карман путлера идут десятки миллиардов европейских денег и товаров через всевозможные прокладки. Ну а обычным людям без тонн бабла создают тонны бюрократических проблем. ЕС кишит богатыми россиянами и украинскими утекачами, они с плакатами почему-то не стоят. Бабло - всё, люди - ничто.
  • Австрияк
    20.12.2024
    Литовские лицемерные …….

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць