Наста Кудасова. Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах — нават волатам. Стихотворение
Наста Кудасова опубликовала в своем фейсбуке новое стихотворение.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/393407423_10229108200306856_5665360967559871448_n-zac6q.jpg.webp)
Наста Кудасова. Фота: Дарьи Роскач
Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах — нават волатам
Тут хоць маленькі свой лёс паспрабуй данясі…
Верасень б’е капытком і бясконцае золата
Сыпле на вуліцы… Хопіць нарэшце на ўсіх!
Хопіць на кожнага гэтае крохкасці горкае…
Памяць сціскае ў кішэні каштан-маячок.
Вецер нябачны спагадліва золатам шорхае,
Верасень — цёплы алень — ліжа соль з маіх шчок.
Комментарии