БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?

8.02.2025 / 0:6

Nashaniva.com

У Мінскай ЖКГ раяць не перажываць, калі ў шчыліну паміж ліфтам і лесвічнай клеткай выпадкова трапіла важная для вас рэч. Усё адтуль можна дастаць, але ні ў якім разе не спрабуйце зрабіць гэта самастойна. У ЖКГ падкрэсліваюць, што гэта небяспечна.

Фота ілюстрацыйнае

Калі такая непрыемнасць здарылася, трэба звязацца з арганізацыяй, якая абслугоўвае ліфты ў доме.

Можна звярнуцца да дыспетчара з кабіны ліфта праз кнопку «званочак» ці патэлефанаваць па нумары тэлефона, што пазначаны ў кабіне ці на афіцыйным сайце.

Дыспетчару трэба сказаць поўны адрас і кантактны нумар для сувязі. У прызначаны час да вас пад'едзе электрамеханік і дастане згубленую рэч, нават калі гэта проста бірулька ці купюра ў 5 рублёў.

Таксама ў ЖКГ расказалі, што часцей за ўсё падае ў шахту: грошы, мабільнікі, ключы і дакументы. Спецыялісты раяць пры карыстанні ліфтам трымаць такія рэчы ў кішэнях ці ў торбах.

Чытайце таксама:

Устаноўлены гранічныя тарыфы на паслугі ЖКГ

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску

Каментары да артыкула