БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Рагачове былую палітзняволеную двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

7.02.2025 / 15:44

Nashaniva.com

5 лютага ў судзе Рагачоўскага раёна суддзя Ірына Зыль разглядала адміністрацыйную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Юліі Касцючэнкі. Жанчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

22 студзеня Юлію ўжо судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік мінулага і новага суда пакуль невядомы, піша «Гомельская Вясна».

На пачатку 2023-га году Юліі прызначылі 1 год калоніі за «абразу Лукашэнкі» — паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў інстаграме размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі». Жанчына цалкам адбыла свой тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула