На плошчы Незалежнасці кіроўца каршэрынгавага аўто заснуў за рулём і ўрэзаўся ў іншы аўтамабіль
6.02.2025 / 11:58
Здарэнне адбылося сёння раніцай.
Фота: ДАІ
23-гадовы кіроўца Volkswagen на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Свярдлова заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён сутыкнуўся з аўтамабілем BMW, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора, паведамляе сталічнае ДАІ.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.