БЕЛ Ł РУС

Свет

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі

5.02.2025 / 20:27

Nashaniva.com

Саюзнікі ЗША чакаюць, што адміністрацыя Дональда Трампа прадставіць доўгачаканы план «спынення вайны» Расіі супраць Украіны на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы на наступным тыдні. Пра гэта паведамілі крыніцы агенцтва Bloomberg.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Па словах суразмоўцаў Bloomberg, план нібыта павінен давесці спецыяльны прадстаўнік Трампа па пытаннях Украіны Кіт Келаг, які будзе ўдзельнічаць у Мюнхенскай канферэнцыі. Яны, аднак, адмовіліся паведаміць, наколькі падрабязнымі, на іх думку, будуць дыскусіі пра план і ў якім фармаце яны адбудуцца.

Сярод чаканых элементаў плана — патэнцыйнае замарожванне канфлікту і нявызначаны статус тэрыторыі, акупаванай Расіяй, з адначасовым наданнем Украіне неканкрэтызаваных гарантый бяспекі.

Раней Кіт Келаг пацвердзіў, што плануе ўзяць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы і сустрэцца «з саюзнікамі Амерыкі, якія гатовыя працаваць з намі». 

Чытайце таксама:

ЗША прыпынялі пастаўкі зброі Украіне, але ўжо аднавілі

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца

Каментары да артыкула