БЕЛ Ł РУС

Свет

У школе шведскага Эрэбру адбылася страляніна

4.02.2025 / 16:36

Nashaniva.com

Па інфармацыі шведскай паліцыі, раненні ад страляніны ў школе атрымалі пяць чалавек, піша Бі-бі-сі.

Школа ў Эрэбру. Скрыншот: тэлеканал SVT

Інцыдэнт адбыўся ўдзень у школе горада Эрэбру, які знаходзіцца на захад ад Стакгольма.

«У гэты момант гэта разглядаецца як замах на забойства, падпал і злачынства з ужываннем зброі пры абцяжарвальных абставінах», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

Паведамляецца, што вучні бліжэйшых школ утрымліваюцца ў закрытых памяшканнях «у мэтах бяспекі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула