БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў, у тым ліку чэмпіёны свету Шышкова і Навумаў з Расіі

30.01.2025 / 11:7

Nashaniva.com

Паводле СМІ, фігурысты і трэнеры ляцелі на гэтым самалёце з чэмпіянату Злучаных Штатаў.

Вадзім Навумаў, Яўгенія Шышкова з сынам Максімам

На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў. Сярод іх — чэмпіёны свету па фігурным катанні 1994 года, цяпер трэнеры Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў. Таксама, папярэдне, там быў іх 23-гадовы сын Максім, таксама фігурыст.

Акрамя таго, на самалёце ляцелі мінімум 14 фігурыстаў, не лічачы трэнераў, пішуць СМІ. Яны ўдзельнічалі ў чэмпіянаце Злучаных Штатаў — 2025.

Афіцыйнага пацвярджэння няма. Федэрацыя фігурнага катання ЗША пацвердзіла, што на борце самалёта, які разбіўся, знаходзілася «некалькі фігурыстаў».

Сёння ў Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з вайсковым верталётам. На борце былі 64 чалавекі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула