На сайт «Байсола» вядзецца DDOS-атака
27.01.2025 / 23:26
Кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што сайт арганізацыі сутыкаецца з праблемамі.
Андрэй Стрыжак
«Сайт Bysol сёння працуе павольна праз хвалі DDOS-атакі. Усе дадныя абароненыя, працуем над пераадоленнем наступстваў», — напісаў Андрэй Стрыжак.
Раней пра падобныя праблемы напісаў блогер Антон Матолька, ён таксама паведаміў пра спробы ўзлому ягонага сайта. Таксама стала вядома пра ўзлом сайта ініцыятыва «Белпол».