БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Доктарка, якой абураўся Марзалюк, патрабавала бюлетэнь па-руску. Але давялося пагадзіцца на беларускую мову

26.01.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Гродзенская доктарка Алена Стэфановіч, якой праз яе «рускамірскую» пазіцыю абураўся дэпутат Ігар Марзалюк і называў «шваллю з Гродна», паскардзілася, што на выбарчым участку ёй так і не далі бюлетэнь па-руску.

Алена Стэфановіч на пікеце ў Гродне. Фота «Гродзенскай праўды»

«Працягнулі мне бюлетэнь, які на мове, натуральна. Паплюскаўшы вачыма, ветліва папрасіла на рускай мове — у адказ замяшанне. Потым прамямлілі, што «сёлета на рускай няма бюлетэняў». У адказ я спытала: «Што здарылася? У нас раптам памянялася Канстытуцыя?» Усе напружыліся», — напісала ў сваім тэлеграм-канале Стэфановіч.

З гэтым жа пытаннем доктарка пайшла да назіральнікаў. Але і тыя яе праігнаравалі.

«Назіральнікі маментальна «зъядналися» (гэта слова жанчына напісала менавіта так. — НН) і прыкінуліся глуханямымі. Паўтарыла пытанне — тры цёткі і дзядзька адвялі ў бок вочы і ўпарта маўчалі». 

Доктарка панаракала, што давялося ёй пагадзіцца на беларускамоўны бюлетэнь.

Нагадаем, раней на скаргу прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай і яе паплечнікаў пра адсутнасць рускай мовы на бюлетэнях адрэагаваў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Ён абвінаваціў прарасійскіх актывістаў у нацыяналістычных выпадах. 

«Я не бачу тут праблемы. А адносна амбіцый носьбітаў такіх разважанняў… Я вельмі акуратна стаўлюся да падобных нацыяналістычных выпадаў. (…)

Таму некаторым вось такім грамадзянам, якія праяўляюць непатрэбную актыўнасць адносна таго, на якой мове выпушчаны бюлетэнь, магу параіць адно: прыйсці на выбарчы ўчастак, загадзя ўважліва азнаёміцца з дадзенымі кандыдатаў і зрабіць свой асэнсаваны выбар», — казаў Карпенка.

Чытайце таксама:

Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Каментары да артыкула