Кошку забыліся ў самалёце, і яна за суткі зрабіла тры пералёты
22.01.2025 / 22:10
Кошка, якую забыліся ў самалёце, на працягу сутак здзейсніла тры пералёты паміж Новай Зеландыяй і Аўстраліяй, піша Бі-бі-сі.
Марго Неас з кошкай Мітэнс. Фота: AP
Мітэнс, васьмігадовая кошка пароды мэйн-кун, ляцела з новазеландскага горада Крайстчэрч у аўстралійскі Мельбурн 12 студзеня, але яе клетку пакінулі ў грузавым адсеку самалёта Air New Zealand.
Пасля трохгадзіннага чакання ў аэрапорце Мельбурна персанал аэрапорта паведаміў уладальніцы кошкі Марго Неас, што самалёт з Мітэнс ужо вярнуўся ў Новую Зеландыю.
Неас расказала, што падчас палёту ўключылі ацяпленне, таму кошцы было дастаткова камфортна. Жывёліну, якая схуднела, але засталося цэлай, пазней зноў даставілі ў Мельбурн, дзе яна ўз'ядналася са сваёй уладальніцай.
Інцыдэнт усё яшчэ расследуецца, але, як паведамляецца, насільшчык мог не заўважыць клетку Мітэнс з-за колавага крэсла, якое яе закрыла. Air New Zealand выбачылася за сітуацыю і паабяцала пакрыць усе выдаткі.
Пералёт у адзін бок паміж Крайстчэрчам і Мельбурнам звычайна займае менш за чатыры гадзіны.