БЕЛ Ł РУС

Свет

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў

22.01.2025 / 11:11

Nashaniva.com

Тры вядучыя тэхналагічныя кампаніі ЗША аб'явілі аб стварэнні новага праекта пад назвай Stargate для развіцця інфраструктуры штучнага інтэлекту ў ЗША.

Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Пра новы амбіцыйны праект у Белым доме 21 студзеня абвясцілі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, заснавальнік японскага кангламерату SoftBank Масаёшы Сон, гендырэктар OpenAI Сэм Альтман і заснавальнік Oracle Лары Элісан. 

Удзельнікі першапачаткова ўкладуць у праект $100 млрд, а за чатыры гады маюць намер давесці яго фінансаванне да $500 млрд. Па словах Трампа, чакаецца, што Stargate створыць 100 тыс. працоўных месцаў у ЗША.

Па словах прэзідэнта ЗША, Stargate будзе ствараць «фізічную і віртуальную інфраструктуру для наступнага пакалення штучнага інтэлекту». 

У заяве Oracle гаворыцца, што праект Stargate «забяспечыць амерыканскае лідэрства ў вобласці ШІ, створыць сотні тысяч амерыканскіх працоўных месцаў і прынясе велізарную эканамічную выгаду ўсяму свету».

Старшынёй рады дырэктараў Stargate стаў Масаёшы Сон з SoftBank. Першымі тэхналагічнымі партнёрамі кампаніі сталі Arm, Microsoft, NVIDIA, Oracle і OpenAI.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула