БЕЛ Ł РУС

Вайна

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

22.01.2025 / 9:11

Nashaniva.com

Гэта прыкладна роўна колькасці ўзброеных сіл Францыі станам на 2020 год.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Ва Украіну неабходна накіраваць сотні тысяч міратворцаў з краін Еўрасаюза пасля заканчэння вайны, каб прадухіліць новае нападзенне Расіі, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша Moscow Times.

«Ад усіх еўрапейцаў? 200 тыс. — гэта мінімум. Гэта мінімум, інакш нічога не будзе», — сказаў Зяленскі на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Як адзначае Reuters, гэта прыкладна роўна колькасці ўзброеных сіл Францыі станам на 2020 год.

Афіцыйна еўрапейскія члены NATO валодаюць 1,9 мільёнамі вайскоўцаў, аднак у рэальнасці ім будзе складана накіраваць ва Украіну больш за 300 тысяч салдат. Пры гэтым на падрыхтоўку такога кантынгенту спатрэбяцца месяцы.

Таксама Зяленскі заявіў, што Расія падчас мірных перамоваў збіраецца патрабаваць не прымаць Украіну ў НАТА і скараціць колькасць украінскай арміі «ў пяць разоў».

«Мы гэтага не дапусцім», — падкрэсліў Зяленскі. У студзені 2024 года ён заявіў, што Збройныя сілы Украіны налічваюць 880 тысяч салдат і афіцэраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула