БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Малодшым школьнікам прапануюць «злавіць монстра, які спрабуе сарваць выбары»

16.01.2025 / 19:2

Nashaniva.com

Выданне «Падарожжа ў краіну выбараў» выпусціў Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі пры падтрымцы ЦВК. 16 студзеня адбылася ягоная прэзентацыя ў мінскай гімназіі № 33, піша «Позірк» на падставе паведамленняў дзяржаўных СМІ.

Фота: sb.by

На прэзентацыі адзначалася, што

«галоўныя героі — Даша і Паша — прапануюць дзецям выканаць заданні: напрыклад, правесці выбары ў сваёй сям'і, дзе кожны прагаласуе за начынне ў дранікі, палічыць бюлетэні, злавіць монстра, які спрабуе сарваць выбары прэзідэнта».

«Выбары прэзідэнта — складаны грамадска-палітычны працэс, і мы задумаліся: як у даступнай форме расказаць дзецям пра яго, каб яны з дзяцінства разумелі, як пабудаваная нашая дзяржава», — заявіла старшыня Моладзевай рады прафсаюза Дар'я Паўлоўская.

Брашура выдадзеная накладам 5 тысяч асобнікаў.

Чытайце таксама:

Міліцыя і ўнутраныя войскі з 20 студзеня будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з выбарамі

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў

У Магілёўскай вобласці дзяржаўныя СМІ аднамомантна выдалілі інфармацыю пра перадвыбарчую падзею

Каментары да артыкула