БЕЛ Ł РУС

Музыка

З’явіўся сайт з навінкамі беларускай музыкі

6.01.2025 / 10:34

Nashaniva.com

Праект «КЛІК» пра беларускую музыку вы можаце ведаць па іх тэлеграм-канале. Цяпер з'явіўся іх сайт з музычнымі навінкамі з Беларусі, піша citydog.io.

«Мы ў «КЛІК» распрацавалі першую ў сваім родзе платформу з усімі навінкамі беларускай музыкі. Больш ніякага механічнага пошуку — платформа цалкам аўтаматызавана і аднаўляецца па меры з’яўлення новага матэрыялу», — распавялі аўтары праекта.

Сайт klik.music атрымаўся ўніверсальным месцам для пошуку навінак беларускай музыкі: аўтары аўтаматызавалі працэс збору інфармацыі са стрымінгавых сэрвісаў.

Цяпер платформа працуе ў тэставым рэжыме. Вы можаце скарыстацца гэтым і расказаць, што не так, — распрацоўшчыкам гэта моцна дапаможа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула