БЕЛ Ł РУС

Свет

Сірыйскія паўстанцы паведамляюць пра захоп ускраін Пальміры

7.12.2024 / 14:56

Nashaniva.com

Як паведамляецца, сілы сірыйскай арміі пакінулі горад і яго здалі амаль без бою — у сацсетках публікуюць відэа, як па ўскраінах Пальміры перасоўваюцца ісламісты.

«Пальміра — усё», — напісалі ў сваім тэлеграм-канале ваенкары Юрый Кацёнак і Барыс Рожын.

Як паведамляецца, сілы сірыйскай арміі пакінулі горад і яго здалі амаль без бою — у сацсетках публікуюць відэа, як па ўскраінах Пальміры перасоўваюцца ісламісты.

Google.maps

Пальміру ўжо захоплівалі баевікі. У 2016-2017 гадах горад двойчы бралі байцы ПВК «Вагнер» і расейскі спецназ.

Сірыйскае Мінабароны тым часам рапартуе аб знішчэнні баевікоў і перагрупоўках.

Чытайце таксама:

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю

Сірыйскія апазіцыйныя сілы захапілі Дэйр-эль-Зор на ўсходзе краіны

Каментары да артыкула