Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паказаў свой мабільнік
27.09.2024 / 13:25
І нават патэлефанаваў.
Фота БелТА
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў БДУІР паказаў свой мабільны тэлефон закрытай сувязі, піша БелТА.
Палітык нават зрабіў званок, каб паказаць, як працуе гэтая прылада.
Паводле яго слоў, у гэтым тэлефоне выкарыстоўваецца распрацоўка КДБ, якая не дазваляе праслухаць размову — размова кадзіруецца, а ў эфіры пры спробе перахопу размовы чутныя гукі, падобныя з бульканнем, дэшыфруецца яна толькі пры атрыманні сігналу на іншым такім жа апараце.
Такі ж службовы мабільнік, як у Лукашэнкі, і ў Наталлі Эйсмант. Скрын відэа тг-канала «Пул першага»
У сілу такіх асаблівасцяў прылада даволі масіўная, але ідзе праца над тым, каб зрабіць яе больш кампактнай. Лукашэнка растлумачыў, што тэлефон не знаходзіцца непасрэдна пры ім, ён у ад'ютанта.
Размаўляць па закрытай сувязі з ім могуць каля 70 чалавек. Трапіць у гэты пералік можна толькі з асабістай санкцыі палітыка.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускую распрацоўку ўжо набылі некаторыя краіны.