Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны
26.07.2024 / 17:6
Пра гэта былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага расказаў у стрыме «Еўрарадыё».
Вадзім Кабанчук. Фота: Еўрарадыё
Кабанчук быў намеснікам камандзіра Палка Каліноўскага (у шэрагах падраздзялення ён з самага пачатку). Нядаўна удзельнічаў у брыфінгу ў Кіеве заснавальнікаў руху «Каліноўцы», цяпер ужо знаходзіцца ў Польшчы.
Вадзім Кабанчук кажа, што ён усё адно па сваіх адчуваннях застаецца каліноўцам.
«Я лічу сябе ў Палку Каліноўскага, — кажа ён. — У нас ёсць баявое падраздзяленне, якое выконвае баявыя заданні ва Украіне. І ёсць кадравы рэзерв».
Па словах Кабанчука, у гэтым рэзерве знаходзяцца хлопцы і дзяўчаты, якія жывуць у розных краінах Еўропы.