Бясстрашная Вольга Бондарава наехала на Лукашэнку за яго выступ на парадзе
3.07.2024 / 11:3
«Ні словам не згадаць таварыша Сталіна — гэта за межамі!!!»
Вольга Бондарава. Фота: «Гродзенская праўда»
Даносчыца Вольга Бондарава надзвычай нервова адрэагавала на выступ Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў Мінску.
«Не ведаю, хто піша прэзідэнту тэксты, але заявіць пра захапленне геніем Жукава, Васілеўскага, Антонава і ні словам не згадаць Вярхоўнага галоўнакамандуючага таварыша Сталіна — гэта за гранню!!! Перакрывіла. Як ты ставішся да вялікіх папярэднікаў, так будуць ставіцца да цябе. Карма», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.
Нагадаем, у маі 2024 годзе Бондарава назвала «змагаркай» нявестку Лукашэнкі Ганну Сялук. Потым давялося прасіць прабачэння.