БЕЛ Ł РУС

Грамадства

На мяжы з Беларуссю траўмаваны польскі памежнік

4.06.2024 / 8:3

Nashaniva.com

Польскі памежнік атрымаў 3 чэрвеня раненне на мяжы з Беларуссю. Інцыдэнт адбыўся падчас спынення спробы групы мігрантаў прарвацца праз мяжу.

Польскага памежніка ўдарылі па галаве галінай дрэва. Яго даставілі ў бальніцу. 

На мінулым тыдні тры польскія памежнікі пацярпелі пасля нападаў з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

Адзін з памежнікаў атрымаў сур'ёзнае нажавое раненне. Яго калегу крыху раней ударылі разбітай пляшкай, яшчэ адзін памежнік атрымаў раненне пасля ўдару самаробным кап'ём, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Чытайце таксама:

Памежны пераход у Баброўніках пакуль адкрываць не будуць — Сікорскі 

Літва ўскладняе вываз аўтамабіляў у Беларусь, каб іх не перапрадавалі ў Расію

Увядзенне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы адкладаецца

У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?

Каментары да артыкула