БЕЛ Ł РУС

Музыка

Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць

19.05.2024 / 23:12

Nashaniva.com

Журналіст Аляксандр Івулін у выпуску «ЧастнОК-LIVE» спытаў у музыкі Лявона Вольскага, што адбываецца з Сяргеем Міхалком. Нагадаем, на апошнім фота Міхалок заўважна змяніўся.

Аляксандр Івулін і Лявон Вольскі. Скрын відэа ютуб-праекта «ЧастнОК-LIVE»

«Розныя плёткі ёсць. Мне здаецца, што талент пераможа», — пракаментаваў музыка сітуацыю з Міхалком.

«Я думаю, што ў Сярожы ўсё наперадзе, што ён выруліць», — заўважае Лявон Вольскі.

Нядаўняе фота Сяргея Міхалка. Фота: інстаграм гурта

«У яго даўным даўно з Украінай добра справы ішлі. І калі мы яшчэ рабілі з ім «Каралі раёнаў» супольна ў 2003 годзе, ён нам тады казаў: «Чаму вы з Украінай не супрацоўнічаеце? Едзьце і нармальна ўсё будзе, шоу-бізнэс ёсць, усё можна рабіць». […]

Украінская карта ў яго не сканчалася, толькі ўсё лепей і лепей было. І з цягам часу ён там ужо зусім прапісаўся. А тут бачыце, якая сітуацыя… Проста чалавеку перакрэслілі жыццё адным гэтым…» — разважае музыка.

Вольскі мяркуе, што ў Міхалка ўсё наладзіцца.

«Я яго бачыў, калі ўжо [Міхалок] з’ехаў з Украіны і ў нас разам быў канцэрт карпаратыўны ў Рызе. Ён быў у такім вельмі ўзбуджаным стане, але я б не сказаў, што гэта быў псіхічна неўраўнаважаны [стан]. У Сярожы бывае такое, што ён гіперактыўны».

Пасля з Міхалком Вольскі не перасякаўся.

Чытайце таксама:

Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТА

«Часам з-за паненак і алкаголю канцэрты былі пад пагрозай». Прадзюсар Яўген Калмыкоў — пра працу з «Ляпісам» і Лігалайзам

20 гадоў кліпу на песню «Госці». Што стала з яго героямі?

Каментары да артыкула