БЕЛ Ł РУС

Культура

У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША Суцін быў падпісаны як расеец. Памылку выправілі

3.03.2024 / 17:45

Nashaniva.com

У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выстаўляецца карціна мастака Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».

Фота: фэйсбук Дзяніса Баранава

У подпісе мастак, які нарадзіўся ў Смілавічах, быў падпісаны як расійскі (ён нарадзіўся ў 1893 годзе, калі гэта было частка Расійскай імперыі).

На гэта звярнуў увагу беларускі актывіст Дзяніс Баранаў, які жыве ў ЗША. Калі ён наведваў выставу ў лютым, то пакінуў заўвагу. Праз тыдзень галерэя даслала яму адказ па электроннай пошце, што картку заменяць.

Цяпер у подпісе стаіць, што Суцін французскі мастак, які нарадзіўся ў Расіі, але цяпер гэта Беларусь.

Фота: фэйсбук Дзяніса Баранава

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула