Новы польскі прэм'ер Дональд Туск прадставіў свой будучы ўрад
12.12.2023 / 14:18
Новы прэм'ер Польшчы Дональд Туск сёння прадставіў новы кабінет міністраў. Сярод прызначэнняў ёсць асабліва важнае для Беларусі.
Дональд Туск. Фота: Omar Marques / Getty Images
Як пішуць інфармагенцтвы, кіраўніком МЗС у кабінеце Туска стане Радаслаў Сікорскі, які ўжо займаў гэтую пасаду. Радаслаў Сікорскі добра знаёмы і беларускай апазіцыі, і беларускай уладзе.
Міністрам абароны — лідар Польскай сялянскай партыі Касіняк-Камыш.
Прэзідэнт Дуда паабяцаў прывесці да прысягі ўрад Туска раніцай у сераду.
Учора, 11 снежня, дэпутаты польскага Сейма вынеслі вотум недаверу былому прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму, тым самым адмовіўшыся працягнуць яго паўнамоцтвы. Дональд Туск стаў прэм'ер-міністрам Польшчы. За яго прагаласавала 248 чалавек, супраць — 201.
Чытайце таксама:
«Улады так спадзяваліся на «перазагрузку» з Варшавай пасля выбараў, але выглядае, што дарэмна»