БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Як улады будуць даваць дазвол беларусам на эміграцыю — распрацавана працэдура

23.11.2023 / 9:2

Nashaniva.com

Для выезду за мяжу на ПМЖ, беларусам трэба падаць адпаведную заяву. Калі дазволяць, паставяць штампік у пашпарт.

Новы парадак афармлення выезду для пастаяннага пражывання за мяжой зацверджаны Саветам міністраў пастановай нумар 798 ад 20 лістапада. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнце-партале. Ён адразу ўступае ў сілу.

Цяпер паўналетні грамадзянін падае адпаведную заяву пра жаданне выехаць і неабходныя дакументы ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі. Заяву і дакументы ад імя непаўналетніх падае законны прадстаўнік.

Работнік падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі растлумачыць прававыя наступствы афармлення выезду і пачнецца праверка дакладнасці звестак. Таксама будуць правяраць, ці няма ў заяўніка абмежаванняў на выезд, ці ёсць ён у банку правапарушэнняў.

Таксама чыноўнікі зробяць запыты:

аб выкананні падатковых абавязацельстваў,

аб спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка,

аб наяўнасці згоды ваеннага камісарыята (у дачыненні да прызыўнікоў і грамадзян ва ўзросце 18-27 гадоў, якія знаходзяцца ў запасе),

аб выкананні аліментных абавязацельстваў,

аб звестках па кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей (у адносінах да абавязаных асоб).

На падачу запытаў чыноўнікам даецца тры дні з моманту падачы заявы.

Адпаведным дзяржорганам даецца 20 дзён на іх выкананне.

Рашэнне па заяве аб выездзе прымуць не пазней за 15 дзён з дня атрымання інфармацыі аб выніках праверак. У дзень прыняцця рашэння яшчэ раз правяраць наяўнасць абмежаванняў на выезд і прысутнасць грамадзяніна ў банку гэтых правапарушэнняў.

У дазволе на выезд могуць адмовіць, калі ёсць:

абмежаванні на выезд,

ёсць звесткі аб нявыкананых абавязацельствах,

пададзены ілжывыя і няпоўныя звесткі, падробленыя дакументы,

калі ў краіне без законнага прадстаўніка застанецца непаўналетні альбо непаўналетняму будзе аформлены выезд без законнага прадстаўніка.

Пра рашэнне заяўніку паведамяць на працягу трох дзён пасля яго прыняцця. То-бок уся працэдура можа заняць больш за месяц.

Калі ж згода ад дзяржавы атрыманая, у пашпарт паставяць адзнаку аб дазволе на афармленне выезду для пастаяннага пражывання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула