Прэм'ерка Літвы паабяцала не закрываць двух новых пераходаў на мяжы з Беларуссю
29.08.2023 / 10:2
Пастановы ўрада закрыць новыя памежныя пункты з Беларуссю найбліжэйшым часам не будзе, але планы зрабіць гэта без зніжэння пагроз захоўваюцца, сказала Інгрыда Шыманіце ў інтэрв'ю LRT.
«Найбліжэйшым часам сапраўды не будзе рашэнняў аб закрыцці нейкіх дадатковых пастоў, але ёсць вельмі лагічны план, які ўстанаўлівае, што колькасць пастоў, праз якія можна перасекчы літоўска-беларускую мяжу, можа быць скарочана, з чаго пачынаць і дзе заканчваць, да крайняга закрыцця, якое ўжо будзе адбывацца на ўзгадненне з іншымі краінамі», — сказала прэм'ерка.
Літва на пазамінулым тыдні закрыла два з шасці пунктаў пропуску з Беларуссю — Шумск і Цверач, а міністарка ўнутраных спраў Агне Білатайтэ ў панядзелак паведаміла, што міністэрства прапануе закрыць яшчэ два: Лаварышкі і Райгард.
Чытайце таксама:
МУС Літвы ацэньвае магчымасці закрыцця новых памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю