Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі пасля аперацыі з бальніцы назад у турму
18.08.2023 / 16:39
Пра тое, што Уладзімір Мацкевіч зноў у магілёўскай турме № 4, паведамілі ягоныя калегі на асабістай старонцы Мацкевіча ў фэйсбуку.
На пачатку жніўня стала вядома, што Мацкевічу зрабілі планавую аперацыю. Некаторы час ён знаходзіўся ў рэспубліканскай бальніцы ў Калядзічах пад Мінскам.
У чэрвені 2022 года Уладзіміра Мацкевіча прыгаварылі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па артыкулах аб стварэнні «экстрэмісцкага фармавання», абразе прэзідэнта і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
У лютым гэтага года Мацкевічу ўзмацнілі суровасць рэжыму ўтрымання і перавялі ў магілёўскую турму.
Чытайце таксама:
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі мужа і жонку Тарасевічаў, суд чакае іх дачку
За каментары ў «ЧКБ» жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі да шасці гадоў калоніі