Украінцы ракетным ударам знішчылі начальніка штаба 35-й арміі
13.06.2023 / 8:22
За яго плячыма — Прыднястроўе і Таджыкістан.
Сяргей Гарачаў
У выніку ракетнай атакі УСУ загінуў начальнік штаба 35-й агульнавайсковай арміі генерал-маёр Сяргей Гарачаў, пішуць расійскія медыя.
35-я агульнавайсковая Чырванасцяжная армія — аб'яднанне Усходняй вайсковай акругі Сухапутных войскаў РФ. Упраўленне арміі дыслакуецца ў Белагорску на Амуры.
Гарачаў служыў салдатам у Кіравабадскай паветрана-дэсантнай дывізіі, камандаваў разведротай, а затым парашутна-дэсантным батальёнам у 76-й дывізіі. Узначальваў расійскі кантынгент у Прыднястроўі, камандаваў вайсковай базай у Таджыкістане, навучальным цэнтрам у Хабараўску.
Падчас уварвання ва Украіну быў камандзірам 5-й асобнай танкавай брыгады, «вырас» да намесніка камандуючага 35-й асобнай арміі, быў прызначаны начальнікам штаба арміі.
Чытайце таксама:
Украінскі контрнаступ: вызвалена ўжо сем населеных пунктаў — Мінабароны
У Крывым Рогу ракета трапіла ў шматпавярховік, ёсць загінулыя