БЕЛ Ł РУС

Культура

У Беларусі адкрылі палац Булгакаў пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася 14 гадоў

8.05.2023 / 21:39

Nashaniva.com

Палац Булгакаў у Жылічах адкрыўся для наведвальнікаў. Рэстаўрацыю там праводзілі 14 гадоў, паведамляе 34travel.me.

Палац Булгакаў у Жылічах. Фота: Flickr.com

Хоць працы працягваюцца — наноў ствараецца аранжарэя, разбураная ў гады Другой сусветнай вайны, і капліца — наведаць палац ужо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.

Палац у Жылічах называюць беларускай копіяй Версаля. Будаваць яго пачалі ў 1825-м на загад Бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгака. На той час сядзіба па размаху была больш шыкоўнай і маштабнай, чым рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы. Але пасля вайны будынак знаходзіўся ў паўразбураным стане. Адбудоўваць яго пачалі ў 1973-м.

Чытайце таксама:

Галендры: народ Беларусі, ад якога засталіся толькі кветкі і камяні

«Дзяўчынка-вярблюд» — як склаўся лёс гераіні вычварэнскіх цыркавых паказаў

У час каранацыі Карл III сядзеў на вялікім камені. Чым адметны гэты кавалак пясчаніку?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула