БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Кіеў адклікае пасла Украіны ў Беларусі для кансультацый

19.04.2023 / 7:22

Nashaniva.com

МЗС Украіны асудзіла сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным і расцэньвае гэта як спробу легітымізацыі расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку. Пра гэта паведамляецца на сайце ўкраінскага ведамства.

«Лічым сустрэчу з прадстаўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі, які хаваецца ад украінскага следства за ўчыненне цяжкіх злачынстваў і знаходзіцца пад украінскімі і міжнароднымі санкцыямі, чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, накіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ», — адзначаецца ў заяве ўкраінскага МЗС.

У сувязі з гэтым МЗС Украіны прыняло рашэнне выклікаць пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый.

Мінск павінен устрымлівацца ад такіх дэструктыўных крокаў і спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, дадае ўкраінскае замежнапалітычнае ведамства.

Чытаць таксама:

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР» 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула