БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Названы самы маленькі сабака ў свеце. Ён крыху большы за даляравую купюру

13.04.2023 / 12:37

Nashaniva.com

Чыхуахуа па мянушцы Перл з Арланда занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы маленькі сабака ў свеце. Яго рост складае 9,12 см, а даўжыня тулава — 12,7 см.

Фота: Guinness World Record

Важыць Перл 553 грамы. Для параўнання вага баскетбольнага мяча — 650 грам. Перл жыве са сваёй гаспадыняй Ванэсай Семлер.

Мінулы рэкорд быў у сабакі па мянушцы Мілі, які таксама належаў Семлер. Рост Мілі быў 9,6 см.

Фота: Guinness World Record

У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула