У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна
17.03.2023 / 18:30
Палата дасудовага расследавання гэта зрабіла ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.
Уладзімір Пуцін, снежань 2022 г. Скрыншот відэа
Уладзіміра Пуціна падазраюць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію. Як патлумачылі ў судзе, ёсць «разумныя падставы» меркаваць, што Пуцін нясе асабістую адказнасць за гэта.
Аналагічны ордар на арышт выдадзены ў дачыненні да ўпаўнаважанай па правах дзіцяці пры прэзідэнце РФ Марыі Львовай-Бяловай.