БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Кіраўнік Акадэміі навук: Беларусь будзе выпускаць вакцыны, «адаптаваныя для нашых людзей»

8.11.2022 / 18:34

Nashaniva.com

На нарадзе ў ААТ «БелВіцуніфарм», якое месціцца ў Віцебскім раёне і на якім у канцы лістапада пачнуць выпускаць беларускую вакцыну ад COVID-19, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падзяліўся нечаканай інфармацыяй пра тое, што гэта будзе за вакцына. Паводле яго, яна будзе ўлічваць «тэрытарыяльную і генетычныя асаблівасці беларусаў».

Паводле Гусакова, доследна-вытворчы цэх ААТ «БелВіцуніфарм» ужо забяспечаны ўсім патрэбным абсталяваннем і гатовы да выпуску першай доследнай партыі. Вакцына нібыта ўжо прайшла даклінічныя выпрабаванні і паказала высокую эфектыўнасць, а цяпер на чарзе — клінічныя выпрабаванні з добраахвотнікамі. Плануецца на прадпрыемстве ў Віцебскім раёне выпускаць вакцыны і ад іншых хвароб.

Паводле Гусакова,

«гэта будуць адаптаваныя вакцыны для нашых людзей з улікам тэрытарыяльнай і генетычных асаблівасцяў беларусаў. Як вядома, вакцыны, якія вырабляюцца за мяжой, могуць дзейнічаць на жыхароў іншых краін інакш, чым на карэннае насельніцтва, і мець іншую карціну рэакцыі на такія прэпараты».

Чытайце таксама:

У Беларусі з'явіцца яшчэ адна айчынная вакцына ад кавіду. Гэтым разам у таблетках

Даклінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць праводзіць з 1 снежня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула