БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасля 28 сутак арышту

15.06.2022 / 22:8

Nashaniva.com

Пра вызваленне Андрэя Янушкевіча напісала Беларуская рада культуры з прыпіскай, што «цяпер ён у бяспецы». Іншых падрабязнасцяў пакуль што няма.

Андрэй Янушкевіч быў затрыманы 16 мая ў першы дзень працы заснаванай ягоным выдавецтвам «Янушкевіч» кнігарні «Кнігаўка». Перад гэтым у кнігарню наведаліся дзяржаўныя прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая. 

Спачатку Янушкевіч атрымаў 10 сутак арышту, пасля іх адбыцця яму дадалі яшчэ 10. Але не выпусцілі і пасля гэтага, дадалі новы тэрмін — 8 сутак. Выпусцілі толькі цяпер.

Разам з Андрэем Янушкевічам была затрыманая супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка», літаратурны крытык Наста Карнацкая. Яна таксама адбыла 23 сутак зняволення і ўжо выйшла на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула