У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
2.12.2021 / 15:31
На думку археолагаў, яе пахавалі яшчэ да ўзнікнення на тэрыторыі цяперашняга Перу імперыі інкаў. Ёй можа быць ад 800 да 1200 гадоў, піша Бі-бі-сі.
Акрамя нехарактэрнага становішча рук археолагаў здзівіла тое, што ўсё цела муміі было перавязанае вяроўкамі. Мяркуецца, што такая была мясцовая традыцыя пахавання.
Знаходка была зробленая на раскопках у мясцовасці Кахамаркілья непадалёк ад Лімы, сталіцы Перу.
У месцы пахавання таксама быў знойдзены посуд з рознымі травамі, як мяркуецца, ён служыў падарункамі.