Футбаліст брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі мацюкамі адказаў на прапанову падтрымаць Вольгу Хіжынкову
1.12.2020 / 10:26
У 2019 г. Мілеўскі выйграў з брэсцкім «Дынама» залатыя медалі чэмпіянату. Сёння Брэст фінішаваў на 4-м месцы. Фота Дар'і Буракінай
Форварда брэсцкага «Дынама» Арцёма Мілеўскага [ён нарадзіўся ў Мінску, але гуляў за зборную Украіны] у інстаграме заклікалі падтрымаць экс-прэс-сакратарку клуба Вольгу Хіжынкову, якая ўжо тройчы была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту. Аднак ягоны адказ быў вельмі грубым, піша Tribuna.
— Вы б, хлопцы, хоць Вольгу падтрымалі.
— Без цябе, ****, разбяромся.
— Сорамна за вас. Вольга 40 сутак з бамжамі, а ў вас свята.
— Завалі **** сваё. Толькі і можаце тут гаўкаць. Разбяромся без цябе, што рабіць, — адказаў Мілеўскі.
Дарэчы, Мілеўскі заявіў, што пакідае «Дынама».